Аб’явы душпастырскія: Вялікодная нядзеля Божай міласэрнасці

І. Літургічны каляндар

29 красавіка, панядзелак – Свята св. Кацярыны Сіенскай, нанны і доктара касцёла, апякункі Еўропы.

1 мая, серада – успамін св. Юзафа рамесніка.

2 мая, чацвер – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.

3 мая, пятніца – Свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.

 

ІІ.Іншыя аб’явы

  1. Сёння адбудзецца яшчэ адна Святая Імша ў 19:00.

  2. Ад серады 1 мая распачынаюцца традыцыйныя маёвыя набажэнствы, якія будуць адбывацца пасля Святых Імшаў.

  3. У наступную нядзелю 5 мая пасля Святой імшы а 12:00 гадзіне адбудзецца спатканне для бацькоў, дзеці якіх ў гэтым годзе прыступяць да Першай Святой Камуніі.

  4. 1 мая ў сераду каэхэзы не будзе.

  5. На гэтым тыдні прыпадае: першы чацвер месяцца – дзень малітваў аб новых пакліканнях да службы святарскай і законнай; першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ, з набажэнствам пасля Святой Імшы да Маці Божай. Святыя Імшы ў Першыя Пятніцу і Суботу таксама будуць у 8 гадзін раніцы.

 

Дзякуем сардэчна ўсім, хто прычыніўся да прыгатавання сённяшняй урачыстасці, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і тэрыторыі вакол яе.

Складаем найлепшыя пажаданні ўсім братам праваслаўным. Няхай Езус Уваскрослы адорыць Вас і Вашыя сем’і благаслаўленнем і супакоем.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..