Аб’явы душпастырскія: Урачыстасць Спаслання Духа Святога

Літургічны каляндар 

Панядзелак 9 чэрвеня:   Успамін святога Эфрэма, дыякана і доктара Касцёла.

Серада, 11 чэрвеня: Успамін святога Барнабы, Апостала.  

Пятніца, 13 чэрвеня: Успамін святога Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла.

Іншыя аб’явы:

Ад пачатку чэрвеня ў парафіі трываюць чэрвеньскія набажэнствы. А менавіта: штодня а 18.30 молімся Літаннем да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. І гэтаксама, як і падчас мінулага месяца чытаецца чытанка.

Ад чэрвеня распачаўся летні расклад Імшаў і набажэнстваў. А менавіта: няма Імшы святой а 12.00, а таксама Катэхэзы для дарослых і дзяцей.    

З 9 да 14 чэрвеня адбудуцца чарговыя летнія “Канікулы з Богам” для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Запрашаю дзяцей на Плябанію штодня а 11.00.

Прашу бацькоў дзяцей, якія едуць у Польшчу, у Лодзь, прынесці выкананыя анкеты і ўсе неабходныя дакументы з пашпартаміда да панядзелка вечара .

Звяртаюся з вялікай просьбай дапамагчы ў дзяжурстве ў капліцы па суботах з 12.00 да вечаровай святой Імшы.

Таксама вельмі прашу запісвацца на начное дзяжурства ў будаўнічым вагончыку, які ўжо ўсталяваны каля капліцы. Гэта неабходна ў сувязі з тым, што ў нас перыядычна выкопваюць кветкі каля капліцы. А таму неабходна дапільнаваць маёмасьць падрадчыкаў ад раскрадання. Будаўніцтва касцёла вымагае вельмі вялікіх фінансавых сродкаў. Значную частку выдаткаў складае аплата камунікацыяў і тэхнічгана забеспячэння будаўніцтва. Таму, каб ашчаджаць грошы на неабходныя патрэбы, мы мусім эканоміць і забяспечыць ахову будоўлі самастойна, каб не наймаць адмысловага вартаўніка. Дзяжурства распачынаецца ад панядзелка, 9 чэрвеня. Запісацца можна ў адмысловы сьпіс пры канцы капліцы.

Падзяка

Дзякую хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу і даглядаў тэрыторыю, дапамагаў каля плябаніі. Дзякую за ўсе вашыя ахвяраванні, асабліва на будаўніцтва касцёла, за супольную і індывідуальную малітву, якой падтрымліваеце развіццё нашай парафіі.

Віншаванні

Віншую асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, тых, хто спрычыняецца да будаўніцтва даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і святога святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…