Аб’явы душпастырскія: Трынаццатая нядзеля звычайная. Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

І.Літургічны каляндар

Панядзелак – свята св. Тамаша Апостала.

Аўторак – успамін св. Альжбеты Партугальскай.

ІІ.Іншыя аб’явы

1. На гэтым тыдні выпадае першы аўторак месяца – Набажэнства да св.

Міхала Арханёла.

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай.

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Езуса. Імша Святая ў

8:00 і ў 19:00 гадзін.

2. Сённяшні збор ахвяраванняў прызначаны на дыяцэзіяльныя мэты.

3. Шчыра дзякуем тым, хто прыняў удзел у пілігрымцы да Будслава.

4. Дзякуем за ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і дагледжванне кветнікаў

вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.

5. Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны,

юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за дзяцей з нашай парафіі і

іх выхавацеляў разам з кс.-пробашчам Генадзем, якія бяруць удзел у

міжнароднай параф’ядзе ў Польшчы. За дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай

парафіі, а таксама а новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай

Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай

Будслаўскай.

Тваёй абароне ……