Аб’явы душпастырскія: Трыццатая нядзеля звычайная

Дзень усіх святых І. Літургічны каляндар

1. Аўторак, 28 кастрычніка: СВЯТА СВЯТЫХ СЫМОНА І ЮДЫ, АПОСТАЛАЎ.

2. Субота, 1 лістапада: УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ. Імша святая ў гэты дзень – як звычайна ў суботу – а 8.00 раніцы і а 19.00 ўвечары.

3. Нядзеля 2 лістапада: Успамін усіх памерлых вернікаў.

Іншыя аб’явы:

1. Завяршаецца месяц кастрычнік, прысвечаны малітве Ружанцовай. Нагадаю, што ў нашай парафіі малітва Ружанцовая адбываецца праз увесь год, але асаблівым чынам заахвочваю да набажэнства ў гэты пошні тыдзень кастрычніка а 18.30.

2. Ад наступнай суботы, 1 лістапада, распачынаем маліцца на Ружанцы за памерлых. Пры канцы капліцы ляжаць картачкі, дзе запісваем імёны сваіх памерлых. Праз увесь месяц лістапад Імша святая а 19.00 будзе адбывацца ў інтэнцыі памерлых, даручаных у гэтых выпамінках. З 1 да 8 лістапада можна будзе атрымаць адпуст, які ахвяруем за памерлых. Умова адпусту: быць на якіх-небудзь могілках і памаліцца за памерлых, быць у ласцы асвячальнай – гэта значыць, прыняць сакрамэнт споведзі і ўзяць удзел у святой Імшы, прыняўшы святую Камунію, памаліцца ў інтэнцым Айца святога. А таксама праз усе восем дзён – з 1 да 8 лістапада — пасля святых Імшаў а 19.00 будзе адбывацца працэсія за памерлых вакол капліцы. Расклад набажэнстваў на могілках з нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў вывешаны на дошцы аб’яў.

3. . Катэхэза для дарослых адбываецца ў нядзелю а 18.30.

4. Адносна будовы. Ад панядзелка распачынаецца забіваньне свай пад кацельню-палявы алтар.
5. Па-ранейшаму патрэбная дапамога мужчын, каб закончыць працы па рамонту вагончыка.
6. Паведамленне старшыні ККББ вернікам Касцёла ў Беларусі з нагоды 25-годдзя біскупскай сакры Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
Умілаваныя ў Хрысце, браты святары, асобы кансэкраванага жыцця, семінарыстыі свецкія вернікі Касцёла ў Беларусі!
У гэтым годзе адзначаецца вельмі важная дата для нашага лакальнага Касцёла. 25 гадоў таму Святы Айцец Ян Павел ІІ менаваў кс. Тадэвуша Кандрусевіча Апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі. 20 кастрычніка 1989 г. ён атрымаў біскупскае пасвячэнне ў базыліцы св. Пятра ў Рыме, якую ўдзяліў яму Папа Ян Павел ІІ. Сваім біскупскім дэвізам іерарх абраў словы «Quis ut Deus» (Хто ж як Бог).
Наш шаноўны юбіляр распачаў справу адраджэння Касцёла ў Беларусі, якую потым з поспехам працягнуў яго наступнік кардынал Казімір Свёнтэк, сотую гадавіну нараджэння якога мы адзначаем у гэтым месяцы.
З нагоды 25-годдзя біскупскага пасвячэння нашага Мітрапаліта прагнем дзякаваць Богу за ласкі, якімі Ён адарыў наш Касцёл у Беларусі праз служэнне шаноўнага юбіляра. Мы хочам выказаць удзячнасць таксама самому юбіляру і праз заступніцтва Маці Божай, святых і благаслаўлёных апекуноў нашых дыяцэзій і нашай зямлі прасіць для яго Божага благаслаўлення.
Асаблівым выразам удзячнасці за гады святарскага жыцця і пастырскага служэння будзе Эўхарыстыя, якую шаноўны юбіляр будзе цэлебраваць у архікатэдральным касцёле ў Мінску ў свята св. Юды Тадэвуша, свайго апекуна, у аўторак 28 кастрычніка ў 18.30. Сардэчна запрашаем духавенства і свецкіх вернікаў да ўдзелу ў гэтай радаснай падзяцы.
Няхай малітва ўдзячнасці ўзносіцца да Бога таксама ва ўсіх парафіяльных супольнасцях нашай краіны, каб Бог захаваў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў здароўі на самыя доўгія гады.
Прыміце гэтае запрашэнне да супольнай малітвы і падзякі, а ўсім, хто моліцца за шаноўнага юбіляра, складаю шчырае «Бог адудзячыць» і з сэрца благаслаўляю!
Аляксандр Кашкевіч Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Падзяка: Вельмі сардэчна дзякую асобам, якія прыйшлі і дапамаглі рамантаваць на гэтым тыдні вагончык. Зроблена ўжо большая палова працы. Дзякую ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіццё нашай парафіяльнай супольнасці.
Віншаванні: Віншую асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцёла, даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…
Расклад набажэнстваў на могілках з нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў (дэканаты Мінск-Захад і Мінск-Усход)

Дэканат Мінск-Захад

Паўночныя могілкі
1 лістапада – 10.00 (каля ўсіх варотаў)

Маскоўскія могілкі
1 лістапада – 11.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі Кунцаўшчына-Яркова
1 лістапада – 12.30

Могілкі ў Тарасаве
1 лістапада – 11.30 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі Мінск – «Сухараўскія» (вул. Янкоўскага)
2 лістапада – 13.30

Кальварыйскія могілкі
2 лістапада
10.00 – святая Імша.
14.00 – святая Імша
17.00 – працэсія
18.00 – святая Імша

Могілкі Мінск – «Масюкоўшчына»
(вул. Масюкоўшчына)
2 лістапада – 15.00

Могілкі ў в. Шабуні
1 лістапада – 14.30

Могілкі Мінск – «Пятроўшчына» (пр-т Дзяржынскага)
8 лістапада – 14.00

Могілкі «Заходнія» (Мінскі р-н, Богушава)
1 лістапада – 10.00

Могілкі «Козыраўскія» (вул. Аэрадромная)
1 лістапада – 16.00

Дэканат Мінск-Усход

Чыжоўскія могілкі
1 лістапада – 13.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі ў Міханавічах
1 лістапада – 11.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі Мінск – «Уручча» (пр-т Незалежнасці)
1 лістапада – 20.00

Могілкі ў в. Копішча
1 лістапада – 15.00

Могілкі Мінск – «Карзюкі» (м-н Чыжоўка)
1 лістапада – 11.00

Могілкі (Мінск, м-н Сокал) в. Волма
1 лістапада – 11.00

Могілкі ў г.п. Гатава
1 лістапада – 11.00

Могілкі ў в. Сініло
1 лістапада – 14.00

Могілкі ў Калодзішчах
1 лістапада – 12.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі ў в. Каралёў Стан
1 лістапада – 12.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі ў в. Забалаць
1 лістапада – 15.00

Могілкі ў Каралішчавічах
1 лістапада – 11.00

Могілкі ў в. Новы Двор
1 лістапада – 13.30

Могілкі ў в. Аколіца
2 лістапада – 14.00

Могілкі ў в. Раўбічы
2 лістапада – 14.00

Могілкі ў Астрашыцкім Гарадку
1 лістапада – 14.00
• 5 кастрычніка
19.30 — вечар арганнай музыкі (студэнты і выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, клас У. В. Неўдаха (Марына Пінчукова, Калініка Мядзведзева))

• 2 лістапада (успамін усіх памерлых вернікаў)
13.00 — святая Імша-рэквіем (хор архікатэдральнага касцёла)

• 15 лістапада
19.30 — вечар арганнай музыкі (Цырыл Шмідлін (Германія))

• 19 лістапада
19.30 — вечар арганнай музыкі (Эдмунд Борыч (Харватыя))

• 22 лістапада (успамін святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкантаў)
18.30 — урачыстая святая Імша (хор, салісты і інструментальны ансамбль архікатэдральнага касцёла)
• 7 снежня
19.30 — вечар камернай музыкі (Аляксандр Хумала, барытон; Віталь Дарашук, саксафон; Вольга Падгайская, арган)

Расклад набажэнстваў на могілках з нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў (дэканаты Мінск-Захад і Мінск-Усход)

Дэканат Мінск-Захад

Паўночныя могілкі
1 лістапада – 10.00 (каля ўсіх варотаў)

Маскоўскія могілкі
1 лістапада – 11.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі Кунцаўшчына-Яркова
1 лістапада – 12.30

Могілкі ў Тарасаве
1 лістапада – 11.30 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі Мінск – «Сухараўскія» (вул. Янкоўскага)
2 лістапада – 13.30

Кальварыйскія могілкі
2 лістапада
10.00 – святая Імша.
14.00 – святая Імша
17.00 – працэсія
18.00 – святая Імша

Могілкі Мінск – «Масюкоўшчына»
(вул. Масюкоўшчына)
2 лістапада – 15.00

Могілкі ў в. Шабуні
1 лістапада – 14.30

Могілкі Мінск – «Пятроўшчына» (пр-т Дзяржынскага)
8 лістапада – 14.00

Могілкі «Заходнія» (Мінскі р-н, Богушава)
1 лістапада – 10.00

Могілкі «Козыраўскія» (вул. Аэрадромная)
1 лістапада – 16.00

Дэканат Мінск-Усход

Чыжоўскія могілкі
1 лістапада – 13.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі ў Міханавічах
1 лістапада – 11.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі Мінск – «Уручча» (пр-т Незалежнасці)
1 лістапада – 20.00

Могілкі ў в. Копішча
1 лістапада – 15.00

Могілкі Мінск – «Карзюкі» (м-н Чыжоўка)
1 лістапада – 11.00

Могілкі (Мінск, м-н Сокал) в. Волма
1 лістапада – 11.00

Могілкі ў г.п. Гатава
1 лістапада – 11.00

Могілкі ў в. Сініло
1 лістапада – 14.00

Могілкі ў Калодзішчах
1 лістапада – 12.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі ў в. Каралёў Стан
1 лістапада – 12.00 (каля галоўнага ўваходу)

Могілкі ў в. Забалаць
1 лістапада – 15.00

Могілкі ў Каралішчавічах
1 лістапада – 11.00

Могілкі ў в. Новы Двор
1 лістапада – 13.30

Могілкі ў в. Аколіца
2 лістапада – 14.00

Могілкі ў в. Раўбічы
2 лістапада – 14.00

Могілкі ў Астрашыцкім Гарадку
1 лістапада – 14.00