Аб’явы душпастырскія: Трыццаць трэцяя нядзеля звычайная

Літургічны каляндар

Панядзелак, 17 лістапада: Успамін святой Альжбэты Венгерскай, законніцы.

Аўторак, 18 лістапада: Успамін гадавіны пасвячэння рымскіх базылік святых Апосталаў Пятра і Паўла.

Чацвер, 20 лістапада: Успамін Ахвяравання найсвяцейшай Панны Марыі.

Субота, 22 лістапада: Успамін святой Цэцыліі, панны і мучаніцы.

Іншыя аб’явы

1. Ад 1 лістапада распачалася малітва на Ружанцы за памерлых. Праз увесь месяц лістапад Ружанец а 18.30 — ў інтэнцыі памерлых, даручанных у выпамінках.

2. Катэхеза для дарослых у гэтую нядзелю будзе а 18.30. У наступную нядзелю Катэхезы ня будзе ў сувязі з тым, што Ксендз Генадзь будзе збіраць ахвяраванні на будаўніцтва.

3. Андносна будовы. Ідзе забіванне свай пад кацельню і палявы алтар. Абяцаюць на наступным тыдні закончыць гэтыя працы. Пасля таго, як сваі будуць забітыя і атрымаем дакументальнае зацверджанне гэтых работ, распачнецца праца па ўкладцы фундамента.

4. Зала Катахетычная ўжо зроблена, засталося дачакацца калі будзе даведзена святло непасрэдна ў вагончык. Бо ў самым вагончыку яно ўжо разведзена.

5. Рэкалекцыі ў гэтым годзе плануюцца 7 — 9 снежня. Рэкалекцыі правядзе ксёндз-экзарцыст Чэслаў Паўлюкевіч з Росі.

6. 6 снежня ў нашай парафіі фотакарэспандэнт Віталь Палінеўскі правядзе курсы для хрысціянскіх фатографаў. Прашу ўсіх зацікаўленых падаць свае каардынаты на ўдзел да 30 лістапада. Курсы распачнуцца 6 снежня а 10.00 ў капліцы.

Падзяка

Дзякую тым асобам, хто дапамагае ў афармленні катэхэтычнай залы. Дзякю ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіццё нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні

Віншую Віталія і Таццяну з нагоды шлюбу, а таксама Яну і Кірыла і іх бацькоў з нагоды хросту. Віншую асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцёла, даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…