Аб’явы душпастырскія: Трыццаць другая нядзеля звычайная

Літургічны каляндар

1. Панядзелак, 10 кастрычніка: Успамін святога Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.

2. Аўторак, 11 лістапада: Успамін святога Марціна Турскага, біскупа.

3. Серада, 12 лістапада: Свята Святога Язафата, біскупа і мучаніка.

4. Субота, 15 лістапада: Успамін святога Альбэрата Вялікага, біскупа і доктара Касцёла.

Аб’явы

1. Ад 1 лістапада распачалася малітва на Ружанцы за памерлых. Пры канцы капліцы ляжаць картачкі, дзе яшчэ можам запісаць імёны сваіх памерлых. Праз увесь месяц лістапад Ружанец а 18.30 — ў інтэнцыі памерлых, даручаных у выпамінках.

2. . Катэхэза для дарослых адбываецца ў нядзелю а 18.30.

3. Адносна будовы. Ідзе забіваньне свай пад кацельню-палявы алтар. Працы вядуцца марудна, бо ёсць складанасці грунту. Пасля таго, як сваі будуць забітыя, распачнецца праца па ўкладцы фундамента.
Падзяка

Вельмі сардэчна дзякую людзям, якія прыйшлі і дапамаглі асобе рабіць на гэтым тыдні вагончык. Дзякую тым, хто прыбраў спаленае смецце, а таксама асобам, хто дапамагае ў афармленні катэхэтычнай залы. Дзякю ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіццё нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні

Віншую асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцёла, даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…