Аб’явы душпастырскія: Трыццаць чацтвёртая нядзеля звычайная

SheepGoatsЛітургічны каляндар

1. Панядзелак, 24 лістапада: Успамін святога Андрэя Дунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў.

2. Аўторак, 25 лістапада: Успамін святой Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы.

Іншыя аб’явы

1. Завяршаецца лістапад і малітва на Ружанцы за памерлых. Наступны тыдзень – апошні, калі молімся ў інтэнцыі памерлых, даручаных у выпамінках. Набажэнствы распачынаюцца а 18.30.

2. Катэхэзы для дарослых у гэтую нядзелю ня будзе ў сувязі з тым, што пробашч збірае ахвяраванні на будаўніцтва.

3.  Адносна будовы. Ідзе забіваньне свай пад кацельню-палявы алтар. Пасля таго, як сваі будуць забітыя і атрымаем дакументальнае зацьвярджэнне гэтых работ, распачнецца праца па ўкладцы фундамента.
4. Зала Катэхэтычная ўжо зробленая, засталося завершыць аздабленьне. У наступную нядзелю пасьля Імшы а 12.00 адбудзецца ўрачыстае асьвячэньне.
5. Ркалекцыі ў гэтым годзе будуць адбывацца з нядзелі да аўторка. Яны пройдуць 7–9 снежня. Рэкалекцыі правядзе ксёндз-экзарцыст Чэслаў Паўлюкевіч з Росі.

6. 6 снежня ў нашай парафіі фотакарэспандэнт Віталь Палінеўскі правядзе курсы для хрысціянскіх фатографаў. Прашу ўсіх зацікаўленых падаць свае кардынаты на ўдзед да 30 лістапада. Курсы распачнуцца 6 снежня а 10.00 у капліцы.
Падзяка: Дзякую тым асобам, хто дапамагае ў афармленні катэхэтычнай залы. Дзякую ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіццё нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні: Віншую асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцёла, даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…