Аб’явы душпастырскія: Трэццяя нядзеля Вялікодная

Літургічны каляндар

Аўторак, 20 красавіка: Успамін Святога Ансэльма, біскупа і доктара Касцёла.

Чацвер, 23 красавіка: Успамін Святога Юрыя, мучаніка. Імяніны ксяндза-біскупа Юрыя Касабуцкага. Успамін Святога Адальбэра (Войцеха), біскупа і мучаніка.

Пятніца, 24 красавіка: Успамін Святога Фідэля Сігмарынгенскага, святара і мучаніка.

Субота, 25 красавіка: Свята Святога Марка, Евангеліста.

Аб’явы

1. Катэхеза для дзяцей, якія рыхтуюцца да  Першай Святой Камуніі, адбудзецца ў наступную суботу ў 17.00. У панядзелак і аўторак, 20–21 красавіка, катэхезы няма.

2. Сустрэча з міністрантамі адбудзецца ў суботу ў 14.30.

3.Катэхеза для дарослых ў нядзелю ў 18.30, як звычайна.

4. Сустрэча для бацькоў дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай Святой Камуніі, адбудзецца 17 мая ў 17.00 гадзін. Споведзь 15 мая ў 17.00.

5. Першая Святая Камунія ў гэтым годзе, да якой прыступяць 15 дзяцей, адбудзецца 24 мая ў 12.00. Споведзь для гэтых дзяцоей і іх бацькоў адбудзецца 22 мая ў 17 .00 гадзін.

Віншаванні ад ксяндза Геннадзя

Віншую Аляксея і ягоных бацькоў з нагоды хросту, Андрэя і Наталью з нагоды шлюбу. Вельмі сардэчна дзякую Бежмаваным, якія выказаліся ўменнем слухаць. Дзякую асобам, якія дапамаглі падрыхтаваць Літургію, асаблівым чынам моладзі, за спеў падчас малітвы Вяночкам да Божай Міласэрнасці.

Малітва

Памолімся за тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чэнны ўдзел у жыцці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Усіх даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханела Міхала. Тваей абаране…