Абъявы душпастырскія: сямнаццатая нядзеля звычайная

Літургічны каляндар

1. Аўторак.ю 29 ліпеня: успамін святой Марты.

2. Серада, 30 ліпеня: Святога Пятра Хрызалога, Біскупа і доктара Касцёла.

3. Чацвер, 31 ліпеня: успамін святога Ігнацыя Лаёлы, святара.

4. Пятніца, 1 жніўня: успамін святога Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.

5. Субота, 2 жніўня: Святога Эўсэбія Вэрчэльскага, біскупа; Святога Пятра Юліяна Эймарда, святара.

Аб’явы

З 11 па 16 жніўня на плябаніі адбудуцца «Канікулы з Богам». Пачатак у 11:00, заканчэнне Святой Імшой у 19:00. Падчас канікул ёсць абед і вячэра.

На гэтым тыдні прыпадаюць першыя пятніца, субота і нядзеля месяца. Імшы Святыя ў пятніцу і суботу ў 8:00 і 19:00. У першую пятніцу ад 18:00 адбудзецца споведзь. У нядзелю пасля Святой Імшы ў 10:30 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта.

Сёння, 27 ліпеня, пасля кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне транспартных сродкаў і благаслаўленне кіроўцаў.

Падзяка

Дзякую ўсім, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіццё нашай парафіяльнай супольнасці, асабліва дзякую тым, хто ахвяруе, ахвяраваў ці будзе ахвяраваць на будаўніцтва Касцёла. Дзякую сардэчна Таццяне і Галіне за апеку над нашымі дзецьмі, якія знаходзіліся на адпачынку ў Польшчы.

Віншаванні

Віншую асобы, якія на гэтым тыдні святкуюць юбілеі, дня нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Асабліва віншую Варвару, Паўла, Майю-Марыю, Руслану-Ганну і іх бацькоў з нагоды хросту. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, тых, хто прычыняецца да будаўніцтва, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…