Аб’явы душпастырскія: Свята ахвяравання Пана, Сусветны дзень кансэкраванага жыцця

Ахвяраванне ПанаІ. Літургічны каляндар

1. Панядзелак, 3 лютага: святога Блажэя, біскупа і мучаніка; у гэты дзень асвячаюцца свечкі, якія называюцца «блажэйкамі». Святар выкарыстоўвае гэтыя свечкі для ўдзялення – менавіта 3 лютага – благаслаўлення, якое павінна ахоўваць ад хваробаў горла, а таксама ад усялякага зла. Таксама ў гэты дзень святога Аскара, біскупа.

2. Серада, 5 лютага: святой Агаты, панны і мучанніцы. Згодна з традыцыяй, у дзень яе ўспаміну асвячаецца «хлеб святой Агаты», а таксама вада і студні.

3. Чацвер, 6 лютага: святога Паўла Мікі і паплечнікаў, мучаннікаў з Японіі.

4.Субота, 8 лютага: святога Гераніма Эміліяні; святой Жазэфіны Бакіты, панны.

ІІ. Іншыя аб’явы:

1. Сёння падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца пасвячэнне грамнічных свечак.

2. Увага: зноў на гэтым тыдні катэхэза для дзетак, якія вучацца ў сераду, з серады 5 студзеня пераносіцца на пятніцу 7 студзеня. Гэтая змена датычыць толькі гэтага тыдня.

3. На гэтым тыдні прыпадаюць першы аўторак месяца – спатканне для групы, якая штодзённа моліцца на вяночку да Святога Арханёла Міхала, а таксама будзе магчымасць прыняцця Шкаплера Св. Арх. М.; першая серада месяца – спатканне для чатырох руж ружанцовых; першы чацвер – дзень малітваў за святароў і кансэкраваных асоб, а таксама дзень малітваў аб новых пакліканнях; першая пятніца месяца – дзень прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

4. Святыя Імшы ў панядзелак, сераду, чацвер, пятніцу і суботу ў 8:00 і 19:00.

5. У наступную нядзелю ў 15:00 на плебаніі адбудзецца фармацыйнае спатканне для руху «Сужэнскія сустрэчы».

ІІІ. Падзяка:

Дзякую ўсім, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі. Дзякую ўсім за добрую волю дапамагаць ствараць нашу парафіяльную супольнасць працай, ахвярамі і малітвай. Асабліва дзякую за ахвяраванні на будаўніцтва касцёла.

ІV. Віншаванні:

Традыцыйна віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, дні нараджэння, а таксама хто нарадзіў дзяцей. Асабліва віншую Аляксандра і Ганну з нагоды шлюбу. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна – Тваёй абароне…