Аб’явы душпастырскія: Шостая нядзеля звычайная

Літургічны каляндар

Аўторак, 17 лютага: Успамін святых сямі заснавальнікаў закона Слугаў Найсвяцейшай Панны Марыі (сэрвітаў)
Серада, 18 лютага: Папяльцовая серада. Распачацце Вялікага Посту. Імша Святая а 8.00 раніцы і 19.00 увечары. Можна прыносіць вербачкі з дамоў, каб яны былі спалены, попел будзе выкарыстаны ў Папяльцовую сераду.
Субота, 21 лютага: Успамін Святога Пятра Дам’яна, біскупа і доктара Касцёла

Аб’явы

1. Расклад Крыжовага шляху па пятніцах:

20 лютага, пасля Святой Імшы Крыжовы шлях павядзе сужэнскі рух.

27 лютага Крыжовы шлях павядзе рух «Маці ў малітве»

6 сакавіка Крыжовы шлях павядзе рух «Ефафа»

13 сакавіка Крыжовы шлях павядзе парафіяльная студэнцкая і школьная моладзь

20 сакавіка Крыжовы шлях павядуць мужчыны нашай парафіі

27 сакавіка Крыжовы шлях павядуць тыя, хто 25 сакавіка складуць пастановы маліцца за ненароджаных дзяцей

3 сакавіка, калі дазволіць надвор’е, Крыжовы шлях пройдзе вакол капліцы.

2. Песні-жальбы будуць адбывацца ў нядзелю пасля Імшы а 10.30 і а 18.00 разам з Катэхезай для дарослых.

3. З нядзелі 1 сакавіка да аўторка 3 сакавіка ў нашай парафіі пройдуць рэкалекцыі Вялікапосныя. Рэкалекцыі правядзе ксёндз Анрэй Сідаровіч, марыянін.

4. Працягваюцца адведзіны душпастырскія.

5. Наступная падрыхтоўка да Бежмавання адбудзецца ў наступную сераду 25 лютага пасля Святой Імшы а 19.00.

Падзяка

Ксендз Генадзь дзякуе тым асобам, хто прыбіраў дэкарацыю, дзяжурыў і дбаў пра цяпло ў капліцы, прыбіраў у капліцы і катэхетычнай зале. Падзяка ўсім, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі. Падзяка ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіццё нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні ад ксяндза Генадзя

Віншую Таццяну і яе бацькоў з нагоды хросту. Віншую асобы, якія на гэтым тыдні будуць святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцёла, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…