Аб’явы душпастырскія: Шостая нядзеля Вялікодная
Аўторак, 12 мая: святых Нэрэя і Ахіла, мучанікаў; Святога Панкрата, мучаніка.
Серада, 13 мая: Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы.
Чацвер, 14 мая: Урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Імша святая ў 8.00 раніцы і ў 19.00.
Субота, 16 мая: Урачыстасць святога Андрэя Баболі, святара і мучаніка.
Аб’явы
1. Набажэнства Маёвае.
Для нашых продкаў, якія асаблівым чынам у пасляваенны час змагаліся за веру, гэта набажэнства праводзілася ў дамах, каля прыдарожных крыжоў, бо зачыняліся і руйнаваліся святыні. Між іншым, і гэтае набажэнства, адпраўлянае ў дамах, сталася для нашых дзядуль і бабуль сілаю, как змагацца за свабоду вызнавання веры. Як гэтую свабоду мы выкарыстоўваем? Ці узрастаем у веры? Набажэнства маёвае будзе адбывацца ў 18.30 штодня. А таксама ўсіх, хто жадае, запрашаю праводзіць гэтае набажэнства ў 21.00 на руінах Лошыцкай капліцы.
2. Катэхеза для дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай Святой Камуніі, адбудзецца у нядзелю пасля Імшы ў 12.00.
3. Сустрэча з міністрантамі адбудзецца ў суботу ў 14.30.
4. Катэхеза для дарослых, як звычайна, — у нядзелю ў 18.30.
5. Гадавіна Першай Святой Камуніі ў гэтым годзе ў нашай парафіі адбудзецца ў нядзелю 17 мая ў 12.00. галоўная рэпетыцыя да гадавіны першай камуніі ў суботу, 16 мая, у 17.00. Споведзь для дзяцей, якія маюць гадавіну Першай Святой Камуніі адбудзецца ў пятніцу, 15 мая, у 17.00.
6. Першая Камунія адбудзецца 24 мая ў 12.00. Рэпетыцыя Першай Камуніі, на якую запрашаюцца бацкі і дзеці, адбудзецца сёння у 17.00. экзамен для дзяцей-першакамунійнікаў адбудзецца у чацвер, 21 мая ў 18.00. Першая споведзь адбудзецца ў пятніцу, 22 мая, ў 17.00.
7. Працэсія Божага Цела ў Мінску сёлета адбудзецца 31 мая. Па традыцыі яна пачнецца ў 9.00 гадзін Імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы.
Працэсія Божага Цела — эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана. Яна праходзіць звычайна навокал касцела ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі. У гэтым годзе ўрачыстасць найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 4 чэрвеня. У час працэсіі ў касцёлах, капліцах і іншых месцах малітвы Мінска святыя Імшы цэлебравацца не будуць. Для тых, хто з паважаных прычынаў ня зможа ўдзельнічаць у працэсіі, Імшы Святая адбудзецца ў 19.00 увечары.
8. У аўторак, 12 мая, на Святой Імшы ў 19.00 будзе прысутнічаць прадстаўнік уладаў нашага ордэна Святога Арханёла Міхала, ксёндз-эканом Юры. Сардэчна запрашаю прыняць удзел у гэтай Імшы.
9. У суботу, 16 мая, ў 11.00 ў парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Сухарава адбудзецца пасвячэнне капліцы.
Падзяка
Дзякую за прыбіранне дэкарацый і капліцы.
Памолімся за Эвін Марыю і яе бацьком з нагоды хросту. Памолімся таксама за тых, хто на гэтым тыдні будзе мець імяніны, дні нараджэння, юбілеі, хто нарадзіў дзяцей і чакае дзяцей. За тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Молімся, каб Бог паслаў людзям добрай волі, якія дапамагают ахвярамі, парадамі, канкрэтнымі дзеяннямі, якія тычацца будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя. Усіх даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй Абароне…