Аб’явы душпастырскія: Шостая нядзеля Велікодная

                                               І. Літургічны каляндар 

  1.  Панядзелак 26 мая: ўспамін святога Філіпа Неры, святара.
  2.  Аўтрорак, 27 мая: святога Аўгустына Кэнтэрберыйскага, біскупа. 
  3.  Чацвер, 29 мая: урачыстасць Унебаўшэсця Пана.
  4.  Субота, 31 мая: Свята адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

                                                       Іншыя аб’явы:

 1.      Сёння ў нашай парафіі — Свята Гадавіны Першай Святой Камуніі для дзяцей, якія прыступілі да сакрамэнту ў мінулым годзе.

  • 2.      З нагоды святкавання гадавіны Першай Камуніі і завяршэння белага тыдня сёння не было ктэхэзы для дзяцей пасля Імшы а 12.00. Але апошнія катэхэзы на гэтым тыдні будуць праходзіць як звычайна. Дзеці, якія хадзілі на катэхэзу, забіраюць у клерыка Аляксандра пасведчанні аб катэхэзе.
  • 3.     У гэтым годзе працэсія Божага Цела пройдзе ў Мінску 1 чэрвеня. Яна распачнецца Святой Імшой а 9.00. каля касцёла Святога Роха на Залатой горцы ў Мінску. Бацькоўскі камітэт разам з клерыкам Аляксандрам прашу арганізаваць удзел у працэсіі Божага Цела дзяцей, у тым ліку: дзеці, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, павінны быць у першакамунійных строях. Дзеці, якія ў мінулым годзе прынялі Першую Святую Камунію, мусяць быць у святочных строях. У працэсіі таксама павінны прыняць удзел міністранты са званочкамі і дзяўчынкі, якія будуць пасыпаць дарогу пялёсткамі. З нагоды працэсіі Божага Цела 1 чэрвеня не будзе Святой Імшы а 9.00; а 10.30; а 12.00. Таксама з 1 чэрвеня распачынае дзейнічаць летні расклад, а менавіта – праз усё лета не будзе Імшы Святой а 12.00. Таксама праз усё лета не будзе катэхэзы для дарослых.
  • 4.  Прашу Раду парафіяльную арганізаваць двух мужчын, каб несці харугвы і чатырох жанчын, каб трымаць лентачкі. Таксама прашу арганізаваць, каб харугвы былі прывезеныя на працэсію і вернутыя назад у капліцу пасля працэсіі.
  1. 5.     Сустрэча для бацькоў дзяцей малодшай групы, якія ў гэтым годзе паедуць на адпачынак у Польшчу, адбудзецца ў панядзелак пасля Святой Імшы а 19.00.

 

6.     Летам ёсць магчымасць выезду для моладзі ў Францыю на cпатканне моладзі ў Taize “Канікулы з Богам” з 17 да 29 ліпеня. Маршрут пілігрымкі: Мінск–Гродна—Кракаў—Прага—Тэзэ (7 дзён) –Прага—Гродна—Мінск. Кошт пілігрымкі 310 еўра+віза.

7.     Звяртаюся з вялікай просбай дапамгчы ў дзяжурстве ў капліцы па суботах з 12.00 да вечаровай Святой Імшы.

8.      Завяршаюцца Набажэнствы Маёвыя, падчас якіх спяваецца літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі і чытаюцца разважанні. Запрашаю сардэчна да ўдзелу ў набажэнствах апошняга тыдня.

9.     На мінулым тыдні мы мусілі атрымаць дазвол на пачатак будаўніцтва касцёла. На жаль, пакуль такога дазволу не атрымалі паводле фармальных прычынаў. А менавіта: у некаторых дакументах, атрыманых намі ў дзяржаўных службах, пазначана як “будаўніцтва касцёла Маці Божай Ружанцовай”. У некаторых жа дакументах пазначана, як “аб’ект касцёл Маці Божай Ружанцовай”, не дакладна пастаўленыя двукоссі. З-за гэтага адбываецца затрыманне ў выдачы дазволу. Таму прашу вашай малітвы ў гэтай інтэнцыі, а менавіта, каб гэтыя фармальнасці не сталі перашкодаю ў атрыманні дазволу, а таксама наступных кроках ў справе будаўніцтва.

Падзяка:  Вельміі сардэчна дзякую Алене і Івану Лубінскім, а таксама клерыку Аляксандру за тое, што сёлета павялі катэхэзу для дзяцей. Дзякую тым, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу і даглядаў тэрыторыю, дапамагаў каля плябаніі. Дзякую за ўсе вашыя ахвяраванні, асабліва на будаўніцтва касцёла, за супольную і індывідуальную малітву, якой падтрымліваеце развіццё нашай парафіі.

    Віншаванні: Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі дзеці, якія адзначылі гадавіну Першай Святой Камуніі, а таксама іх бацькі. Віншую таксама Марыю і яе бацькоў з нагоды Хросту. Віншую асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…