Аб’явы душпастырскія: Пятнаццатая нядзеля звычайная

Літургічны каляндар

Панядзелак, 14 ліпеня: Успамін святога Каміла Леліскага, святара, апекуна медбратоў, хворых, шпіталяў.
Аўторак, 15 ліпеня: Успамін святога Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.
Серада, 16 ліпеня: Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль.

Аб’явы

1. З нагоды ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль у сераду, 16 ліпеня, пасля святой Імшы а 19.00 можна прыняць шкаплер, які носім пастаянна. Калі гэты шкаплер зношваецца, яго можна замяніць на медальёны. Такія медальёны Маці Божай Шкаплернай можна набыць у нашым кіёску. Тыя, хто носяць ці будуць насіць шкаплер, маюць штодня адмаўляць «Тваёй абароне». Асобы, якія прымуць шкаплер, маюць запісацца ў спіс у клерыка Аляксандра.

2. Працягваецца будаўніцтва Касцёла. Першым этапам есць правядзенне электрычнасці і пракладванне інжэнерных сетак: вады, каналізацыі і газу. У гэты момант атрымоўваем дазваол на правядзенне раскопак, каб у бліжэйшы час распачаць працы па правядзенню камунікацый. Гэтыя працы самыя затратныя, таму дзякую ўсім, хто ахвяруе, ахвяраваў ці будзе ахвяраваць на будаўніцтва Касцёла.

3. Група дзяцей, якая выяджае на адпачынак у Польшчу па лініі Карытас, збіраецца 14 ліпеня каля Чырвонага касцела а 22.00. Бацькам — не забываць даведкі аб стане здароўя дзяцей і дазволы на выезд, завераныя натарыусам.

Падзяка

Дзякую усім, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіце нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні

Віншую асобы, якія на гэтым тыдні святкуюць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрацынцаў нашай парафіі, тых, хто прычыняецца да будаўніцтва, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханела Міхала. Тваей абароне…