Аб’явы душпастырскія: Пятая нядзеля звычайная

Saint Mary of LurdЛітургічны каляндар

1. Аўторак, 10 лютага: Успамін святой Схалястыкі, панны.

2. Серада, 11 лютага: Успамін найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Імша Святая ў 8.00 раніцы і ў 19.00 увечары. Падчас Святой Імшы  будзе магчымасць прыняцця сакрамэнту намашчэння хворых. Для ўсіх дарослых умоваю прыняцця гэтага сакрамэнту з’яуляецца папярэдняе прыняцце сакрамэнту споведзі. Пасля Імшы адбудзецца набажэнства за хворых, благаслаўленне хворых Найсвяцейшым сакрамэнтам.

3. Субота, 14 лютага: Свята святога Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекунов Еўропы.

Іншыя аб’явы

1. З нядзелі 1 сакавіка да аўторка 3 сакавіка ў нашай парафіі пройдуць рэкалекцыі Вялікапосныя. Рэкалекцыі правядзе ксендз Андрэй Сідаровіч, мар’янін.

2. Катэхеза для дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай Камуніі, адбудзецца ў наступную нядзелю пасля Імшы ў 12.00.

3. Працягваюцца адведзіны душпастырскія.

4. Інтэнцыі ў важных справах прашу запісваць заранёў.

5. У наступную сераду падрыхтоўка да сакрамэнту Бежмавання пасля Імшы ў 19.00.

6. Катэхеза для дарослых кожную нядзелю ў 18.30.

Падзяка

Ксендз Генадзь дзякуе тым асобам, хто прыбіраў дэкарацыю, дзяжурыў і дбаў а цяпле ў капліцы, прыбіраў у капліцы і катэхэтычнай зале. Падзяка ўусім, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі. Падзяка ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіццё нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні ад ксяндза Генадзя

Віншую Дзяніса Андрэя і яго бацькоў з нагоды хросту. Віншую асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцёла, даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…