Аб’явы душпастырскія: 5 нядзеля Вялікага посту

Крыжовы шляхЛітургічны каляндар

  1. Панядзелак, 7 красавіка: успамін святога Жана Батыста Сальскага, святара.
  2. Пятніца, 11 красавіка: успамін святога Станіслава, біскупа і мучаніка.

Іншыя аб’явы:

  1. Падчас Вялікага посту кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 адбываецца Крыжовы шлях. Расклад Крыжовага шляху:
    • 11 красавіка — супольнасць Ефафа;
    • 18 красавіка, у Вялікую Пятніцу, калі надвор’е дазволіць, Крыжовы шлях будзе паведзены вакол капліцы;
  2. Таксама кожную нядзелю пасля Святой Імшы а 10.30 спяваюцца Песні жальбы. Увечары а 18.20 замест Катэхэзы для дарослых адбываюцца Песні жальбы з навукаю пасыйнай.
  3. У сшытках пры бочных алтарах можна запісваць просьбы да Езуса Міласэрнага і Маці Божай Ружанцовай. А таксама інтэнцыі на Імшу Святую складковую да святога Арханёла Міхала.
  4. 12 красавіка, у суботу, адбудзецца спатканне бацькоў дзяцей, якія летась былі ў першай Камуніі, а таксама дзяцей, якія прыступяць да першай Камуніі сёлета. Спатканне адбудзецца а 16.00 у капліцы.
  5. 27 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, адбудзецца VІІІ дзіцяча-моладзевы фестываль мастацкай творчасці “Лошыца-2014”. У сувязі з гэтым, калі ласка, звяртацца да клерыка Аляксандра з прапановамі на ўдзел і сваімі мастацкімі нумарамі. Нагадаю, што гэта могуць быць вершы, спевы і музычныя творы духоўнага і рэлігійнага зместу. У наступную суботу, 12 красавіка, а 18.00 на плябаніі адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў фестывалю.
  6. Кожны чацвер а 18.00 і ў суботу а 10.00 усіх парафіянаў сардэчна запрашаю на суботнік. Сустрэча пры капліцы. Асаблівым чынам запрашаю на гэтым тыдні, бо наступны тыдзень — гэта ўжо Вялікі Тыдзень, які будзе часам споведзі. Запрашаю запісацца на наступныя суботы на дзяжурства ў капліцы з 12.00 да вячэрняй Святой Імшы.
  7. Пры канцы капліцы ёсць пасхальныя свечкі “Карытас”. Гэтыя свечкі прызначаныя на велікодны стол. Тых, хто хацеў бы іх набыць, прашу зрабіць гэта як найхутчэй, каб ведаць, ці набываць свечкі дадаткова. Ахвяры з гэтых свечак прызначаныя для людзей патрабуючых. Таму свечка, якую вы запаліце на велікодным стале, будзе мець сімвалічнае значэнне: гэта значыць, што вы сваёй ахвярай падтрымалі людзей, якія ў патрэбе.
  8. Можна набываць вербачкі.
  9. У Нядзелю Пальмовую зборы ахвяраванняў прызначаюцца на Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску.
  10. Ад Вялікага Панядзелка да Пятніцы ўключна, пачынаючы з 15 гадзін — Гадзіна Божай Міласэрнасці — да вячэрняй Святой Імшы штодня можна будзе скарыстаць з сакрамэнту Споведзі. Калі ласка, не адкладвайце споведзь на апошнюю хвіліну.
  11. Важныя Імшы:
    • У Вялікія Чацвер Імша Святая а 19.00
    • У Вялікую Пятніцу Касцёл не цэлебруе Святой Імшы, адбываецца Літургія Мукі Пана з адарацыяй Крыжа ў 19.00.
    • У Вялікую Суботу а 21.00.
    • Таксама ў Вялікую Суботу, пачынаючы з 10.00 да Вячэрняй Святой Імшы, штогадзіны будзе асвячэнне страў на Велікодны стол. Апошняе асвячэнне — а 19.00.
    • У Нядзелю Велікодную Імша Святая з Рэзурэкцыйнай працэсіяй а 7.00. і а 9.00. Больш у гэты дзень Імшы Святой не будзе, бо паводле хрысціянскай традыцыі ямо ўрачысты сняданак з раніцы, а не днём ці ўвечары.
    • У Вялікі Панядзелак — у другі дзень Велікодных святаў — Імша Святая а 8.00 і а 19.00.
  12. Хто жадае прыняць удзел у пілігрымках у розныя святыя месцы, у розных рэкалекцыях, можа бліжэй пазнаёміцца з праграмай пілігрымак і рэкалекцый на гэты год, якая змешчаная на дошцы абвестак пры ўваходзе ў капліцу.


Падзяка

Няхай Добры Бог дабраславіць усім, хто ўзяў удзел у суботніках на мінулым тыдні: асобам, якія дапамагалі ў садзе каля плябаніі. Таксама асобам, якія  па суботах дзяжурылі ў капліцы. Дзякуй сям’і, якая нарэзала вербачак, дзякую дзяжурнаму, які вербачкі павязаў.

Дзякую за ўсе вашыя ахвяраванні, асабліва на будаўніцтва касцёла, за супольную і індывідуальную малітву, якой падтрымліваеце развіццё нашай парафіі. Вялікі дзякуй асобам, якія моляцца за ненароджаных дзяцей і якія падрыхтавалі і правялі Крыжовы шлях.

Віншаванні

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…