Аб’явы душпастырскія: Пятая нядзеля Вялікага посту

Літургічны каляндар

Панядзелак, 23 сакавіка:Успамін святога Турыбія Мангравэха, біскупа.

Серада, 25 сакавіка:  Урачыстасць звеставання Пана. Імша Святая у 8.00 раніцы і ў 19.00 увечары.

Нядзеля, 29 сакавіка: Нядзеля Пальмовая.

Аб’явы

1. Праз увесь Вялікі пост кожную пятніцу пасля Імшы ў 19.00 адбываецца Крыжовы шлях:

27 сакавіка Крыжовы шлях павядуць тыя, хто 25 сакавіка складуць пастановы маліцца за ненароджаных дзяцей

3 сакавіка, калі дазволіць надвор’е, Крыжовы шлях пройдзе вакол капліцы.

2. Песні-жальбы адбываюцца ў нядзелю пасля Імшы а 10.30 і а 18.00 разам з Катэхезай для дарослых.

3. Да серады 25 сакавіка збіраем рэчы: аддзенне, абутак, прадукты доўгатэрміновага захоўвання, памперсы, дзіцячае аддзенне і абутак, школьныя прылады і цацкі для «Картытаса». 

Пры канцы капліцы знаходзяцца свечкі, перададзеныя нам «Карытасам», якія каштуюць 15 тыс. рублёў. Гэта свечкі на Велікодны стол і тыя, хто іх набудзе, гэткім чынам ахвяруе на патрэбы «Карытас» для маламаёмых.

4. Пры канцы капліцы ляжыць спіс, у які запрашаюцца запісвацца 7 чалавек, каб маліцца «Маргарыткаю» за Апостальскага нунцыя, арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Малітва «Маргарытка» — гэта малітва, якую кожны ўдзельнік адмаўляе адзін раз на тыдзень, праз усё сваё жыццё за пэўнага святара. У нашай парафіі ўжо ёсць некалькі «Маргарытак», якія моляцца за розных святараоў, у тым ліку за пробашча, ксяндза Генадзія. Запрашаем ўзяць удзел у такой малітве за арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які ўдзялаў сакрамэнт Бежмавання ў нашай парафіі, а таксама сардэчна і ахвярна служіць беларускай каталіцкай супольнасці і ўсяму народу Беларусі.

5. Заахвочваюцца запісвацца да малітвы за ненароджаных дзяцей, а менавіта штодня маліцца на адной таямнічцы Ружанцы. Картачкі з абяцаннямі знаходзяцца пры канцы капліцы. Запаўняем картачку і апошнюю старонку аддаем у закрыстыю да ксяндза-пробашча. Абяцанні будзем складваць падчас урачыстасці Звеставання Пана 25 сакавіка. У Вігілію Божага Нараджэння складзём ружы падзякі Маці Божай за ўратаванае жыццё.

6. 30 сакавіка — Вялікі Панядзелак.  31 сакавіка — Вялікі Аўторак. 1 красавіка — Вяліка Серада.

7. З 2 красавіка пачынаецца Святы Пасхальны Трыдыуум:

2 красавіка: Вялікі Чацвер, Імша Вячэры Пана. Дзень устанаулення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Перанясенне Пана Езуса ў цямніцу. У Вялікі Чацвер Імша Святая ў 19.00. Выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнту да 22.00.

3 красавіка: Вялікая пятніца мукі Пана. Набажэнства Вялікай Пятніцы распачнецца «Крыжовым шляхам» каля капліцы пры ўмове добрага надвор’я. Пасля набажэнства перанясенне Пана Езуса ў грабніцу. Першы дзень навэнны да Божай Міласэрнасці. У Вялікую Пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнту да 24.00.

4 красавіка: Вялікая субота. Пачынаючы з 10.00 да Вячэрняй Святой Імшы, штогадзіны будзе асвячэнне страў на Велікодны стол. Апошняе асвячэнне — ў 19.00. Імша святая Пасхальнай Вігіліі ў Вялікую суботу распачнецца ў 21.00.

5 красавіка: Вялікодная нядзеля, Урачыстасць змёртвыхпаўстання Пана. Рэзурэкцыйная працэсія і Святая Імша адбудуцца ў 7.00. і ў 9.00 раніцы. Больш святой Імшы ў гэты дзень ня будзе.

Вялікодны панядзелак — другі дзень Вялікодных святаў, Імша Святая ў 8.00 і ў 19.00.

8. З рацыі Ўрачыстасці Божай Міласэрнасці ў першую нядзелю Велікодную, 12 красавіка, Імша Святая адбудзеццы з удзелам дапаможнага біскупа Юрыя Касабуцкага, які ў якасці біскупа наведае нашу парафію ўпершыню. Для тых, хто з нейкіх паважных прычынаў ня зможа прыйсці менавіта ў гэты час, яшчэ адна Імша ў гэты дзень адбудзецца ў 19.00.

9. Падчас урачыстай імшы на свята Божай Міласэрнасці біскуп Юры Касабуцкі удзеліць сакрамэнт Бежмавання тым асобам у нашай парафіі, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку. Заключная падрыхтоўчая сустрэча для гэтых кандыдатаў да Бежмавання адбудзецца у сераду, 8 красавіка, пасля Імшы ў 19.00.

10. У нашай парафіі капліца адчынена штодня з 8.00 раніцы да 21.00 гадзіны вечара.

11. Вяртаемся да традыцыі нядзельных рэкалекцый для сужэнцаў «Сужэнскія сустрэчы». З гэтай нагоды запрашаюцца сужэнскія пары для прыняцця удзелу ў рэкалекцыях, якія пройдуць ў Баранавічах 27–29 сакавіка па адрасе Шаўчэнка, 6. Рэкалекцыі распачынаюцца ў пятніцу, 27 сакавіка, ў 19.00 і завяршаюцца ў нядзелю, 29 сакавіка, ў 15.00. У іх прымаюць удзел сужэнскія пары, але без прысутнісці дзяцей. Бо гэта магчымасць пабыць сам-насам без хатніх клопатаў, каб яшчэ раз ацаніць каштоўнасць сужэнскіх адносінаў., палепшыць іх і ўмацаваць. Кожная сужэнская пара будзе мець асобны пакой для пражывання і пасілак. Кошт для адной пары — 30 даляраў. Між іншым, удзел у гэтых рэкалекцыях, у якасці аніматара прыме таксама ксендз-пробашч генадзь Кухарэвіч. Выязджаем машынамі ад капліцы ў пятніцу, 27 красавіка, ў 16.00. Удзельнікаў прашу запісвацца ў спіс напрыканцы капліцы.

Памолімся за тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Усіх даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…