Аб’явы душпастырскія: Нядзеля Спаслання Духа Святога

Аб’явы душпастырскія

Нядзеля Спаслання Духа Святога

І.Літургічны каляндар

Панядзелак – успамін Святога Баніфацыя, біскупа і мучаніка.

Чацвер – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.

ІІ.Іншыя аб’явы

1. Сёння пасля Святой Імшы ў 19:00 адбудзецца сустрэча дзяцей і

моладзі па адрасе Чыжэўскіх 144 (плябанія кс. Генадзія).

Запрашаем.

2. Ад панядзелка, 5 чэрвеня, да чацвярга, 8 чэрвеня, запрашаем усіх

на “Канікулы з Богам” з 10 да 16 гадзін каля капліцы.

3. Прыпамінаем, што праз усё лета няма Святой Імшы для дзяцей і

моладзі ў 12 гадзін у нядзелю.

4. На гэтым тыдні прыпадае першы аўторак месяца. Адбудзецца

набажэнства да Св. Міхала Арх.

5. Дзякуем усім, хто прымаў чынны ўдзел у працэссіі Божага Цела ў

горадзе Мінску, асабліва дзецям першакамунійным і іх бацькам.

6. Дзякуем за ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і дагледжанне

кветнікаў вакол капліцы.

7. Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння,

імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за

дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама а новых

дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас,

даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Фацімскай.

Тваёй абароне ……