Аб’явы душпастырскія: Нядзеля спаслання Духа Святога

І. Літургічны каляндар

10 чэрвеня, панядзелак – Свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.

11 чэрвеня, аўторак – успамін св. Барнабы, апостала.

12 чэрвеня, серада – успамін бл. Владыслава Блондзінскага і Войцеха Нерыхлеўскага, міхаліцкіх мучанікаў.

13 чэрвеня, чацвер – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.

 

IІ.Іншыя аб’явы

  1. Праз ўвесь месяц чэрвень пасля Святых Імшаў адбываюцца набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
  1. Нагадваем, што праз ўвесь перыяд летні (чэрвень, ліпень, жнівень) Святой Імшы “дзіцячай” а  12 гадзіне няма.
  1. З 10 па 14 чэрвеня у Гатава пройдзе адпачынак для міністрантаў. Збіраемся ў нашай капліцы ў 10 гадзін.

Дзякуем сардэчна ўсім, хто дапамагаў падчас працэсіі Божага Цела вуліцамі Мінска. Галіне Нікіцінай, Трызнюк Мікалаю і Кацярыне, Завадскаму Анатолію, Трусіла Андрэю, Ларысе Арловай за прыгатаванне алтара на Плошчы Перамогі. Мужчынам, якія неслі абраз Езуса Міласэрнага, ўсім хто нёс харугвію.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і тым хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне …