Аб’явы душпастырскія: Нядзеля Пальмовая

Літургічны каляндар

Вялікі Трыдуум

Чацвер, 2 красавіка: Вялікі Чацвер. Імша Вячэры Пана.

Дзень устанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. У Вялікі Чацвер Імша святая ў 19.00. Пасля Імшы перанясенне і выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнту да 22.00.

Пятніца, 3 красавіка: Вялікая Пятніца Мукі Пана.

Набажэнства Вялікай Пятніцы распачнецца Крыжовым шляхам каля капліцы пры ўмове добрага надвор’я ў 19.00. Пасля набажэнства адбудзецца перанясенне Пана Езуса ў грабніцу. Першы дзень навэнны да Божай Міласэрнасці. У Вялікую пятніцу Найсвяцейшы сакрамэнт будзе выстаўлены з 8.00 раніцы. Вельмі сардэчна запрашаю знайсці час і адараваць Езуса ў Найсвяцейшым сакрамэнте ў цямніце. Пасля святой Імшы ў 19.00 запрашаю застацца на адарацыю да 22.00 ўсіх, хто жыве ў раёне Камвольнага камбіната. Жыхароў Лошыцы 1 і 2, а таксама жыхароў прыватнага сэктара і жыхароў новапабудаваных дамоў з Лошыцы 9. запрашаю на адарацыю з 22.00 да 23.00. Жыхары Лошыцы 3, 4 і 5 запрашаю на адарацыю з 23.00 да 24.00.

Субота, 4 красавіка: Вялікая Субота.

Пачынаючы з 9.00 да 19.00 штогадзіны будзе асвячэнне страў на Вялікодны стол. У 12.15 стравы на Вялікодны стол асвеціць мітрапаліт Мінска Магілеўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Запрашаю ўсіх, хто можа, прыйсці дакапліцы менавіта ў гэты час, каб сустрэць і прывітаць арцыпастыра, разам памаліцца і атрымаць ягонае благаслаўленне. Апошняе асвячэнне страў адбудзецца ў 19.00. Імша святая Пасхальнай Вігіліі ў Вялікую суботу распачнецца ў 21.00. А таксама асвячэнне страў на вялікодны стол пасля Святой Імшы Вігілійнай.

Нядзеля, 5 красавіка: Вялікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.

Рэзурэкцыйная працэссія і святая імша адбудуцца двойчы: ў 7.00 і ў 9.00 раніцы, больш Святой Імшы ў гэты дзень ня будзе.

Панядзелак, 6 красавіка: Вялікодны панядзелак. Імша Святая ў 8.00 раніцы і ў 19.00 увечары.

Аб’явы

1. У аўторак праз увесь дзень з 8.00 раніцы, у сераду з 8.00 раніцы і да Святой імшы ўвечары, у чацвер з 17.00 да 18.30, у пятніцу з 8.00 раніцы да 18.00 і ў суботу пасля кожнага асвячэння будзе магчымасць споведзі.

2. Пры канцы капліцы ляжыць спіс, у які запрашаюцца запісвацца 7 чалавек, каб маліцца «Маргарыткаю» за Апостальскага нунцыя, арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Малітва «Маргарытка» — гэта малітва, якую кожны ўдзельнік адмаўляе адзін раз на тыдзень, праз усё сваё жыццё за пэўнага святара. У нашай парафіі ўжо ёсць некалькі «Маргарытак», якія моляцца за розных святараоў, у тым ліку за пробашча, ксяндза Генадзія. Запрашаем ўзяць удзел у такой малітве за арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які ўдзялаў сакрамэнт Бежмавання ў нашай парафіі, а таксама сардэчна і ахвярна служіць беларускай каталіцкай супольнасці і ўсяму народу Беларусі.

3. З рацыі ўрачыстасці Божай міласэрнасці ў першую нядзелю Вялікодную, 12 красавіка, Імша святая адбудзецца ў 12.00. Імша адбудзецца з удзелам дапаможнага біскупа Юрыя Касабуцкага, які ў якасці біскупа наведае нашу парафію ўпершыню. Сардэчна запрашаю ўсіх парафіянаў прыйсці, каб разам з біскупам памаліцца да Божай Міласэрнасці, у тым ліку за будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасці ў нашай парафіі. Для тых, хто з нейкіх паважных прычынаў ня зможа прыйсці менавіта ў гэты час, яшчэ адна імша ў гэты дзень адбудзецца ў 19.00.

4. Падчас урачыстай імшы на свята Божай Міласэрнасці біскуп Юры Касабуцкі удзеліць сакрамэнт Бежмавання тым асобам у нашай парафіі, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку. Заключная падрыхтоўчая сустрэча для гэтых кандыдатаў да Бежмавання адбудзецца у сераду, 8 красавіка, пасля Імшы ў 19.00.

Увага асобам, якія падрыхтоўваюцца да Бежмавання: на сустрэчу прынесці запоўненыя картачкі, калі яшчэ не прынеслі. Калі ласка, кандыдатам да сакрамэнту Бежмавання абавязкова трэба прыступіць да сакрамэнту споведзі ўсіх сведкаў кандыдатаў да Бежмавання.

5. Сустрэча Рады парафіяльнай адбудзецца ў сераду, 31 сакавіка, у капліцы пасля імшы ў 19.00.

Падзяка ад ксяндза

Дзякую ўсім рухам, супольнасцям, якія рыхтавалі і праводзілі «Крыжовы шлях». Дзякую ўсім, хто ахвяраваў рэчы, складаў ахвяраванні, набываў свечкі для дабрачыннага таварыства «Карытас». Дзякую ўсім, хто вязаў і ўпрыгожваў вербачкі.

Памолімся за тых, хто мае на наступным тыдні юбілеі, дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто нарадзіў дзяцей, хто чакае дзяцей. Памолімся таксама за тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Усіх даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…