Аб’явы душпастырскія: Нядзеля ў актаве Нараджэння Пана

Літургічны каляндар

Панядзелак, 28 снежня: Свята святых немаўлят, мучанікаў

Аўторак, 29 снежня: Святога Томаса Бэкета, біскупа і мучаніка

Чацвер, 31 снежня: святога Сільвестра, святара

Пятніца, 1 студзеня: Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі

Аб’явы

На гэты тыдзень прыпадаюць першыя пятніца і субота месяца. Імша святая ў гэтыя дні ў 8.00 раніцы і ў 19.00 увечары. З нагоды першай нядзелі месяца пасля Святой Імшы ў 10.30 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту.

У чацвер, 31 снежня ў 19.00 Імша Святая на заканчэнне старога году, а таксама выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. У 24.00 — Імша Святая на пачатак Новага году.

1 студзеня ва Ўрачыстасць Святой багародзіцы Марыі Імша Святая як у нядзелю: ў 9.00, 10.30, 12.00 і ў 19.00 гадзін.

Запіс на калядныя адведзіны распачынаецца ад 3 снежня. Дзякуем  валанцёрам суполкі «Легіён Марыі», якія прайшлі па кватэрах і запрасілі каталікоў у нашую парафію. Пасля адведзінаў дамоў нашых парафіянаў, распачнем наведваць дамы новых парафіянаў.

Падрыхтоўка да Бежмавання для дарослых адбудзецца 3 студзеня 2–16 году пасля Імшы Святой у 10.30.

Няхай Пан Бог аддзячыць тым асобам, якія пастаянна удзельнічаюць у набажэнстве да божай Міласэрнасці. Запрашаем на гэтае набажэнства штодня а 15.00 гадзіне.

Сардэчна просім усіх, хто мог бы падзяжурыць у нядзелю ад Імшы ў 12.00 да вячэрняга набажэнства ў 18.30, запісвацца ў спіс пры канцы капліцы.

Таксама ёсць патрэба ў дзяжурных на прыбіранне капліцы кожную суботу, а таксама панядзелак. прашу запісвацца ў спіс, які знаходзіцца пры канцы капліцы. Дзякуем сардэчна тым асобам і сем’ям якія далучаюцца да прыбірання капліцы і катэхетычнай залы.

Пры канцы капліцыёсць парафіяльныя каляндары. Ахвяра за каляндары прыназначана на будову нашага НацыянальнагаСанктуарыя Божай Міласэрнасці. Таксама нататнікі са Словам Божым.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні будзе мець імяніны, дні нараджэння, юбілеі, хто нарадзіў і чакае дзяцей. За тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Молімся, каб Бог паслаў людзей добрай волі, якія дапамогуць ахвярамі, парадамі, канкрэтнымі дзеяннямі, якія тычацца будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя. Усіх даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне