Аб’явы душпастырскія: дзевятнаццатая нядзеля звычайная

velazquez_corronation_of_the_virgin_mary_Літургічны каляндар

Панядзелак, 11 жніўня: успамін Святой Клары, панны

Аўторак, 12 жніўня: успамін Святой Жанны Француазы дэ Шанталь, законніцы

Серада, 13 жніўня: успамін Святых Пантыяна, папы, і Гіпаліта, святара, мучанікаў

Чацвер, 14 жніўня: успамін Святога Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка

Пятніца, 15 жніўня: урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Субота, 16 жніўня: успамін Святога Стэфана Венгерскага

Аб’явы

З рацыяй абавязковай урачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў традыцыі Маці Божай Зельнай Імша Святая адбудзецца ў 8.00 раніцы і ў 19.00 гадзін увечары. У гэты дзень благаслаўляецца ўраджай: збожжа, садавіна, гародніна, вянкі і зелкі.

С панядзелка ўсіх дзяцей нашай парафіі запрашаем на канікулы з Богам, пачатак у 11.00, заканчэнне — Святой Імшой у 19.00. Падчас канікул ёсць абед і вячэра.

Імша Святая на распачацце школьнага года адбудзецца 31жніўня ў 12.00 гадзін.

Вялікая просьба да парафіянаў, якія знаходзяцца ў нашай парафіі ад пачатку ці ўжо вельмі доўгі час, прынесці фотаздымкі з жыцця нашай парафіяльнай супольнасці.

У чацвер мы атрымалі дазвол на раскопкі і цяпер маем наступныя тэрміны: месяц — на правядзенне эляктрычнасці, тэрмін да канца года — на правядзенне вады і стварэнне катлавана.

Падзяка

Віншую асобы, якія на гэтым тыдні святкуюць юбілеі, дня нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, тых, хто прычыняецца да будаўніцтва, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…