Аб’явы душпастырскія: Дванаццатая нядзеля звычайная

І.Літургічны каляндар

Аўторак – успамін св. Кірыла Александрыйскага, біскупа і доктара

касцёла.

Серада – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка.

Чацвер – урачыстасць св. св. Пятра і Паўла, Апосталаў.

ІІ.Іншыя аб’явы

1. Ва ўрачыстасць св. св. Пятра і Паўла, Апосталаў, у чацвер Св. Імша ў 8

раніцы і ў 19 увечары. Збор ахвяраванняў прызначаны на патрэбы

Апостальскай Сталіцы. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за

пабожнае ўцалаванне прадмету рэлігійнага культу (ружанца, крыжа,

медаліка і г.д.).

2. 1 ліпеня – першая субота месяца. Набажэнства да Марыі.

3. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў на дыяцэзіяльныя мэты.

4. Сёлета пілігрымка да Санктуарыя Маці Божай у Будславе выправіцца ад

Архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі 26 чэрвеня ў 8

гадзін раніцы. Падрабязней можна даведацца на дошцы аб’яваў.

5. Дзякуем за ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і дагледжванне кветнікаў

вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.

6. Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны,

юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за Мілану-Яну, а таксама за

Яраслава, якія атрымалі хрост, і за іх бацькоў і хросных. Памолімся за

дзяцей з нашай парафіі і іх выхавацеляў разам з кс.-пробашчам Генадзем,

якія бяруць удзел у міжнароднай параф’ядзе ў Польшчы. За дабрадзеяў і

ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама а новых дабрадзеях будаўніцтва

Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку

апецы Маці Божай Фацімскай.

Тваёй абароне ……