Аб’явы душпастырскія: Дваццатая нядзеля звычайная

MaryЛітургічны каляндар

Аўторак, 19 жніўня: Успамін святога Яна Эда, святара.

Серада, 20 жніўня: Успамін святога Бэрнарда, абата і доктара Касцёла — апякуна пчаляроў, маляроў, апякуна жывел ад хваробаў.

Чацвер, 21 жніўня: Успамін Святога Пія X, папы, — апякуна касцельных музыкаў.

Пятніца, 22 жніўня: Успамін Насвяцейшай Панны Марыі Каралевы.

Субота, 23 жніўня: Успамін Святой Ружы Лімскай, панны.

Аб’явы

  1. Імша Святая на распачацце новага навучальнага году адбудзецца 31 жніўня ў 12.00. Падчас гэтай Святой Імшы будзе ўдзелена благаслаўленне дзецям, моладзі, бацкам, выхавацелям, настаўнікам і выкладчыкам. А таксама адбудзецца асвячэнне заліковак і школьных прыладаў. Катэхеза для дзяцей, як і штогод, распачнецца ад верасня. Распарадак будзе пададзены пазней.
  2. Адносна будаўніцтва Касцёла. Распачата правядзенне электракабеля. У панядзелак адбудуцца працы, звязаныя з пракладываннем кабеля пад вуліцай Гашкевіча. На наступным тыдні мусім заплаціць за гэта амаль 100 млн. беларускіх рублёў. Таму дзякуем ўсім, хто складае ахвяры на будаўніцтва.
  3. Ёсць патрэба, каб катэхеза для дзяцей і моладзі праходзіла на тэрыторыі Касцёла. У сувязі з гэтым неабходна набыць бытоўку, якую маглі бы паставіць за капліцаю. Такая практыка існуе ў нашых парафіях, ў прыватнасці ў айцоў-кармэлітаў на вул. Ангарскай. Прыкладны кошт бытоўкі — 30 млн. бел. рублёў. Вызначана асобная скарбонка для ахвяры на гэтую патрэбу. Асабліва заклікаем далучыцца бацькоў, чые дзеці прымалі ці будуць прымаць святую Камунію ў нашай парафіі.

Падзяка

Дзякуем клерыку Аляксандру і моладзі за дапамогу ў правядзенні «Канікул з Богам». Дзякуем усім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцела, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіцце нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні

Віншую Сяргея і Вольгу, Таццяну і Дзмітрыя з нагоды шлюбу, а таксама Ксенію і яе бацкоў з нагоды хросту. Віншую асобы, якія на гэтым тыдні святкуюць юбілеі, дня нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, пробашча парафіі, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, тых, хто прычыняецца да будаўніцтва, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…