Аб’явы душпастырскія: Дваццатая нядзеля звычайная

Абъявы

1. Жнівень у Каталіцкім Касцёле — месяц прысвечаны цвярозасці. У нашай парафіі шмат гадоў існуе традыцыя: ад месяца жніўня ( і, хто жадае прыняць удзел у акцыі і ахвяраваць за церпячых ад алкагалізму, праз увесь год) не ўжываць алкаголю і не частаваць алкаголем. Гэтая акцыя патрабуе маліцца і ахвяраваць за асобы залежныя ад алкаголю, вашых родных, блізкіх, знаемых. А таксама за саміх сябе. Заахвачваюцца ахвяраваць асобы, якім родныя і блізкія кажуць, што яны алкаголікі. Гэтай ахвярай — год ня піць і не частаваць, а таксама маліцца за сябе, — асобы могуць падцведзіць, што яны сапраўды не алкаголікі. Інтэнцыю запісваць у сшытак, які знаходзіцца напрыканцы капліцы. Інтэнцыю можна запісваць ананімна: «…у інтэнцыі Богу вядомай асобы».

2. З 30 жніўня пачынае, як штогод, адбывацца дзіцячая Святая Імша ў 12.00 кожную нядзелю.

3. 6 верасня 2015 года адбудзецца Святая Імша на распачацце школьнага і катэхетычнага году з благаслаўленнем дзяцей і іх падручнікаў, адбудзецца запіс дзяцей на катэхезу. Запіс дзяцей ажыцяўляецца з 3-х гадоў.

4. 12 верасня 2015 года адбудзецца IX Нацыянальная пілігрымка сем’яў у Касцел Найсвяцейшага Адкупіцелю ў Гродне (Дзевятоўка). Сустрэча сем’яу распачнецца ў 10.00 раніцы, завершыцца ў 16.00. Паездка ў Гродна ад нашай парафіі каштуе 190 тысяч рублеў на аднаго чалавека (дарога у абодва бакі, экскурсія па горадзе).

4. Мінскі тэалагічны каледж імя Святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2015/2016 навучальны год. Студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі, Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўству, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рымска-Каталіцкага Касцёла.
Дакументы прымаюцца да 25 жніўня 2015 года кожны панядзелак і пятніцу з 10.00 да 13.00 у мітрапалітальная курыі па адрасе г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а. Уступны экзвамен адбудзецца 29 жніўня 2015 года.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні будзе мець імяніны, дні нараджэння, юбілеі, хто нарадзіў і чакае дзяцей. За тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Молімся, каб Бог паслаў людзей добрай волі, якія дапамогуць ахвярамі, парадамі, канкрэтнымі дзеяннямі, якія тычацца будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя. Усіх даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне