Аб’явы душпастырскія: Дваццать трэццяя нядзеля звычайная

Літургічны каляндар

Панядзелак, 8 верасня: Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

Аўторак, 9 верасня: Успамін святога Пятра Клявэра, святара.

Пятніца, 12 верасня: Успамін Найсвяцейшага Імя Панны Марыі.

Субота, 13 верасня: Успамін святога Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла.

Аб’явы

  1. У панядзелак, 8 верасня, з нагоды Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі Імша Святая адбудзецца а 8.00 раніцы і а 19.00 увечары. У гэты дзень асвячаецца зерне новага ўраджаю на новую сяўбу. Таму добра прынесці насенне, сабранае ў вашых агародах.
  2. Катэхеза для дзяцей распачнецца ад 15 верасня. Распарадак будзе пададзены на працягу гэтага тыдня. Пасля кожнай Святой Імшы сужэнскія пары будуць працягваць запісваць дзяцей на катэхезу і збіраць ахвяры на бытоўку для катэхетычнай залы. Вызначана асобная скарбонка для ахвяраванняў, заклікаем далучацца усіх парафіянаў.
  3. Зборы ахвяраванняў падчас Святых Імшаў будуць скіраваны на патрэбы Духоўнай семінарыі ў Пінску.
  4. Адносна будаўніцтва Касцёла. Паспяхова праведзена эляктрычнасць і прынята Энерганаглядам. Кс. Генадзь дзякует усім, хто складае ахвяру на будаўніцтва.

Падзяка ад ксяндза Генадзя

Дзякую ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва Касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіцце нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні ад ксяндза Генадзя

Віншую Мацвея і ягоных бацькоў з нагоды хросту. Віншую асобы, якія на гэтым тыдні святкуюць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцела, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваей абароне…