Аб’явы душпастырскія: Дваццать дзевятая нядзеля звычайная

Літургічны каляндар

Аўторак, 21 кастрычніка: У Катэдральным Касцёле а 18.30 распачынаецца ўрачыстая Святая Імша з нагоды святкавання 100-гадовага юбілею кардынала Казіміра Свёнтка. У нашай парафіі, праз заступніцтва Святога Арханёла Міхала, мы таксама будзем маліцца аб радасці жыцця вечнага для светлай памяці ксяндза-кардынала. Гэтая асоба мае выключнае значэнне ў жыцці і нашай парафіі. У тым ліку — з благаслаўлення кардынала Казіміра Свёнтка і праз ягонае рашэнне ў нас паўстае Нацыянальны санктуарый Божай Міласэрнасці.

Серада, 22 кастрычніка: Успамін благаслаўленага Яна Паўла Вялікага, папы.

Чацвер, 23 кастрычніка: Успамін святога Яна Калістрата, святара.

Пятніца, 24 кастрычніка: Успамін святога Антонія Марыі Клярэта, біскупа.

Аб’явы

1. Месяц кастрычнік — гэта месяц, прысвечаны малітве Ружанцовай. У нашай парафіі малітва адбываецца праз увесь год, але асаблівым чынам заахвочкаю да гэтага набажэнства ў гэтым месяцы а 18.30.

2. У наступным месяцы будзем маліцца на Ружанцы за памерлых. Пры канцы капліцы ляжаць картачкі, дзе запісваем імёны сваіх памерлых. З 1-га да 8-га лістапада будзе адпуст і імша Святая а 19.00 — ў інтэнцыі памерлых, даручаных у гэтых выпамінках. А таксама пасля гэтых Імшаў праз усе восем дзен будзе адбывацца працэсія за памерлых вакол капліцы.

3. Катэхеза для дарослых адбываецца ў нядзелю а 18.30.

4. Адносна будоўлі: у бліжэйшы час, пакуль дазволіць спрыяльнае надворўе, будуем гаспадарчы блок, каб вясной давесці да яго газ.

5. Патрэбна дапамога мужчын, каб закончыць працы па рамонту вагончыка для катэхетычнай залы.

Падзяка Ксяндза Генадзя

Вельмі сардэчна дзякую асобам, якія прыйшлі і дапаглі рамантаваць на гэтым тыдні вагончык. Зроблена ўжо большая палова працы. Дзякую ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіццё нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні

Віншую Марка і яго бацькоў з нагоды хросту. Віншую асобы, якія на гэтым тыдні святкуюць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцёла, даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…