Аб’явы душпастырскія: Дваццать другая нядзеля звычайная

Літургічны каляндар

Серада, 3 верасня: успамін святога Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.

Чацвер, 4 верасня: успамін благаслаўлёнай Марыі Стэлы і паплечніц, паннаў і мучаніц з Навагрудка.

Іншыя аб’явы

На гэты тыдзень прыпадаюць першы чацвер, першая пятніца, першая субота месяца. Імша Святая ў гэтыя дні будзе адбывацца а 8.00 раніцы і а 19.00 увечары. З рацыі першай нядзелі месяца ў наступную нядзелю пасля Імшы а 10.30 адбудзецца выстаўленнне Найсвяцейшага Сакрамэнту.

6 верасня, у суботу, а 14.00 адбудзецца спатканне для міністрантаў у капліцы.

У нядзелю, 31 жніўня, пасля кожнай Святой Імшы ўдзелена благаслаўленне дзецям, моладзі, выхавацелям, настаўнікам і выкладчыкам, адбылося асвячэнне заліковак і школьных прыладаў. Падчас Святой Імшы а 12.00 удзелена благаслаўленне таксама і бацькам. Бо на вас, дарагія бацькі, ляжыць асноўная задача выхавання дзяцей. Сёння, на жаль, многія бацькі забываюцца пра абяцанні, складзеныя падчас Хросту вашых дзяцей, што выхаваюць іх у веры. Катэхеза для дзяцей распачынаецца ад 14 верасня. Пасля кожнай Святой Імшы сужэнскія пары запісвалі на катэхезу і збіралі ахвяры на бытоўку для катэхетычнай залы. Ёсць патрэба, каб катэхеза для дзяцей і моладзі праходзіла на тэрыторыі касцёла. У сувязі з гэтым неабходна набыць бытоўку, якую маглі б усталяваць за капліцай. Такая практыка ёсць у іншых парафіях, у правытнасці ў айцоў-кармэлітаў на Ангарскай. Прыкладны кошт бытоўкі — 30 мільёнаў бел. руб. Вызначана асобная скарбонка, каб складаць ахвяры на гэтую патрэбу. Заклікаю далучыцца ўсіх парафіянаў.

У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў падчас Святой Імшы пойдуць на патрэбы Духоўнай семінарыі ў Пінску.

Адносна будаўніцтва Касцёла. На гэтым тыдні падрадчыкі плануюць пакласці кабель і далей пракладваць вадаправод. Калі надвор’е і фінансавыя сродкі дазволяць, то ў гэтым годзе да зімы збіраемся яшчэ забіць сваі пад гаспадарчы блок і зрабіць фундамент. А калі паспеем да зімы — збудаваць гаспадарчы блок. Гэта паспрыяе таму, што ў нас на будаўнічай пляцоўцы будзе сталая пабудова. А на наступны год плануецца забіць сваі пад прыхадскі дом і касцел, а таксама давесці на тэрыторыю газ і каналізацыю, адходную і ліўневую.

Ад гэтай нядзелі адмяняецца летні расклад Святых Імшаў. А менавіта: аднаўляецца Імша для дзяцей і бацькоў а 12.00 гадзіне, а таксама а 18.20 ізноў будзе катэхеза для дарослых.

У садзе каля прыхадскога дома ёсць шмат яблыкаў. Будзе вельмі шкада, калі яны змарнуюцца. Буду вельмі ўдзячны, калі знойдуцца ахвочыя іх сабраць і забраць дадому.

Падзяка

Дзякую за прыбіранне і дзяжурства ў капліцы. Дзякую за дапамогу на плябаніі. Дзякую ўсім, хто складае, складаў, ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіцце нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншую Аркадзя, Соф’ю, Рамана і іх бацькоў з нагоды хросту. Віншую асобы, якія на гэтым тыдні святкуюць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, тых, хто прычыняецца да будаўніцтва, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…