Aб’явы душпастырскія: Дваццаць сёмая нядзеля звычайная

Літургічны каляндар на тыдзень

1. Панядзелак, 6 кастрычніка: Успамін святога Бруна, святара.

2. Аўторак, 7 кастрычніка: Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.

3. Чацвер, 9 кастрычніка: Успамін святога Дыянісія, біскупа, і паплечнікаў, мучанікаў. Успамін святога Яна Леанардзі, святара.

4. Субота, 11 кастрычніка: Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі ў суботу.

Аб’явы

1. Катэеза для дзяцей і моладзі распачалася ад 15 верасня. Распарадак вывешаны на дошцы аб’яваў. Пасля кожнай святой Імшы сужэнскія пары будуць працягваць запісваць дзяцей на Катэхезу і збіраць грошы на бытоўку для катэхетычнай залы. Заклікаю далучыцца ўсіх парафіянаў. Пакуль не набудзем бытоўку катэхеза будзе праводзіцца ў капліцы. Калі ёсць пытанні адносна катэхэзы, прашу звяртацца да адказнага за катэхэзу Івана Лубінскага і катэхэтаў. Іх тэлефоны таксама пададзеныя на дошцы аб’яў.

2. Сустрэча з міністрантамі адбываецца ў суботу а 14.30, а таксама ў нядзелю пасля святой Імшы а 19.00.
Падзяка ад ксяндза Генадзя

Дзякую парафіянам, якія прымалі ўдзел у суботніку і дапамагалі ў падрыхтоўцы нядзельнай урачыстасці. Дзякую ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіццё нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні

Віншую асобы, якія на гэтым тыдні святкуюць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцёла, даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…

Падзяка ў Свята Маці Божай Ружанцовай
У сённяшні святочны дзень хачу ад шчырага сэрца падзякаваць за матчыную апеку Табе, Маці Божая Ружанцовая. За тое, што праз гэтыя 12 год ты разам са святым Юзафам вяла нас да Свайго Сына.
Наша парафія Маці Божай Ружанцовай была зарэгістраваная 19 сакавіка, ва ўрачыстасць Святога Юзафа. Яны нас вялі да Свайго Сына Езуса Міласэрнага. Відочная прысутнасьць Святой сям’і спрыяе разьвіцьцю сямейнай атмасферы парафіяльнай. Калі мы, Айцы-Міхаліты, прыйшлі на гэтае амаль голае месца і адчувалі сябе, як сіроты, у гэтым сталічным мегаполісе, з дапамогаю нам прыйшла нашая селезіянская сям’я. На рукі айца Віктара складаю падзяку ўсім селезіянцам. Асаблівым чынам ксяндзу Ігару Лашуку за падтрымку ў першых кроках збірання парафіяльнай супольнасці.
Перадусім у сённяшні дзень хачу падзякаваць маёй манаскай сям’і: айцу-настаяцелю Казіміру Радзіку і ксяндзу-эканому Юрыю Сосінскаму за неабыякавасць, зацікаўленасць, падтрымку. Дзякую святарам і сёстрам, якія падтрымлівалі сваёй непасрэднай дапамогай. За тое, што можна разлічваць на замену.
Як бы ня раз не было цяжка і самотна, то дзякуючы вам, дарагія парафіяне, разам мы перамагалі гэтыя труднасьці і цяжкасьці. Гэта ад вас я ў гэтым месцы меў шанец яшчэ мацней закахацца ў сваю Бацькаўшчыну, родную мову, нацыянальныя традыцыі. Здолеў навучыцца, што з кожнай, наколькі бы ні была цяжкая сітуацыя – ёсць выйсце. А перадусім – за навуку прабачаць, не жыць крыўдамі. Няхай святая сям’я, Маці Божая Ружанцовая, Святы Юзаф, Езус Міласэрдны адораць вас і вашыя сем’і ўсімі патрэбнымі ласкамі для ўзрастання ў веры і ўзмацнення сямейных адносінаў, якія Бог пасля сябе паставіў у нашым грамадзтве на другім месцы.
Дзякую гасцям нашай парафіі. Усіх вас даручаем пад абарону нашай апякункі Марыі.
Тваёй абароне…