Аб’явы душпастырскія: Дваццаць шостая нядзеля звычайная

Guido_Reni_Michael1Літургічны каляндар

Панядзелак, 29 верасня: Свята святога Міхала Арханёла, Апекуна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў.

Аўторак, 30 верасня: Успамін святога Гераніма, святара і доктара Касцёла.

Серада, 1 кастрычніка: Успамін святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.

Чацвер, 2 кастрычніка: Успамін святых Арханёлаў Ахоўнікаў.

Субота, 4 кастрычніка: Успамін святога Францішка Асізскага.

Аб’явы

У панядзелак, 29 верасня, з нагоды Свята святога Арханёла Міхала Святая Імша адбудзецца а 8.00 раніцы і а 19.00 ўвечары.

На гэты тыдзень прыпадае першы чацвер, першая пятніца, першая субота і першная нядзеля месяца.  Імша Святая ў  гэтыя дні будзе адбывацца а 8.00 раніцы і а 19.00 ўвечары. З рацыі першай нядзелі месяца ў наступную нядзелю пасля Святой Імшы а 10.30 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту.

У панядзелак пасля Святой Імшы а 19.00 адбудзецца нарада Рады парафіяльнай.

Ксёндз Генадзь звяртаецца да ўсіх з просьбай дапамагчы прыбраць каля капліцы і плябані. Можна зрабіць гэта ў любы час дня праз увесь наступны тыдзень. Звяртацца да мяне і да дэжурнага.

Катэхеза для дзяцей і моладзі распачалася ад 15 верасня. Расклад вывешаны на дошцы аб’яваў. Пасля кожнай Святой Імшы сужэнскія пары будуць працягваць запісваць дзяцей на Катэхезу і збіраць грошы на бытоўку для катэхетычнай залы. Заклікаю далучыцца ўсіх парафіянаў. Пакуль не набудзем бытоўку, катэхеза будзе праводзіцца ў капліцы. Па пытаннях адносна катэхезы звяртацца да адказнага за катэхезу Івана Лубінскага і катэхетаў. Іх тэлефоны таксама пададзены на дошцы аб’яў.

З нагоды Адпустовай Урачыстасці ў нашай суседняй парафіі, святога Арханёла Міхала ў Гатава, Катэхезы для дарослых сёння няма.

Сустрэча з міністрантамі адбываецца ў суботу а 14.30, а таксама ў нядзелю пасля Святой Імшы а 19.00.

У Мінску 4 –5 кастрычніка пройдзе кангрэс Ружанцовы. Удзел у гэтым кангрэсе возьме дэлегацыя з нашай парафіі, якая павядзе адну таямніцу ружанца.

Расклад першага дня Кангрэсу, які пройдзе ў Чырвоным Касцёле наступны:

17.00 — пачатак кангрэсу. Прывітанне ўдзельнікаў;

17.15 — сустрэча ружанцовых колаў архідыяцэзіі;

19.00 — урачыстая Святая Імша;

20.00 — Ружанец з разважаннямі падчас працэсіі вакол касцела (5 прыпынкаў);

20.45 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту (у касцеле).

У нашай парафіі 5 кастрычніка адбудзецца фэст. Падчас фэсту будуць прысутнічаць улады нашага Ордэну Айцоў Міхалітаў, якія ў гэты час будуць праводзіць візітацыю парафій на беларусі. Урачыстая Святая Імша адбудзецца а 12.00. 5 кастрычніка Святой імшы а 9.00 і 10.30 ня будзе. Дадатковая Святая Імша будзе толькі а 19.00 для тых, хто ня зможа прыйсці на фэст.

Падзяка ад ксяндза Генадзя

Дзякую парафіянам, якія прымалі ўдзел у суботніку і дапамагалі каля капліцы і каля плябаніі.  Дзякую ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва Касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіцце нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні ад ксяндза Генадзя

Віншую Валерыю, Мацвея і Данііла, а таксама іх бацькоў з нагоды хросту. Віншую Міхаіла і Алену з нагоды шлюбу. Віншую асобы, якія на гэтым тыдні святкуюць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцела, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваей абароне…