Аб’явы душпастырскія: Дваццаць пятая нядзеля звычайная

laborers-in-the-field-11thcentbyzantineЛітургічны каляндар

Аўторак, 23 верасня: Успамін святога Піо з П’етрэльчыны, святара.

Пятніца, 26 верасня: Успамін святых Космы і Дам’яна, мучанікаў.

Субота, 27 верасня: Успамін святога дэ Поля, святара.

Аб’явы

Ад 15 верасня распачался Катэхеза для дзяцей і моладзі. Расклад вывешаны на дошцы аб’яваў. Пасля кожнай Святой Імшы сужэнскія пары будуць працягваць запісваць дзяцей на Катэхезу і збіраць сродкі на бытоўку для катэхетычнай залы. Пакуль не набудзем бытоўку, катэхеза будзе праводзіцца ў капліцы. Ксендз Генадзь заклікае далучыцца да гэтай справы ўсіх парафіянаў. Калі ёсць пытанні адносна Катэхезы, прашу звяртацца да адказнага за Катэхезу Івана Лубінскага і катэхетаў. Іх тэлефоны таксама пададзены на дошцы аб’яў у раскладзе.

Сення і ў наступныя нядзелі Катэхеза для дарослых адбудзецца а 18.20.

У сувязі з тым, што ксёндз Генадзь прымаў удзел у пасвячэнні маоладзевага Цэнтру ў Бараўлянах, сустрэча для міністрантаў адбудзецца сёння пасля святой Імшы а 19.00.

У наступную суботу сустрэча з міністрантамі а 14.30, а таксама ў нядзелю пасля Святой Імшы а 19.00.

У Мінску 4 –5 кастрычніка пройдзе кангрэс Ружанцовы. Удзел у гэтым кангрэсе возьме дэлегацыя з нашай парафіі, якая павядзе адну таямніцу ружанца.

Расклад першага дня Кангрэсу, які пройдзе ў Чырвоным Касцёле наступны:

17.00 — пачатак кангрэсу. Прывітанне ўдзельнікаў;

17.15 — сустрэча ружанцовых колаў архідыяцэзіі;

19.00 — урачыстая Святая Імша;

20.00 — Ружанец з разважаннямі падчас працэсіі вакол касцела (5 прыпынкаў);

20.45 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту (у касцеле).

У нашай парафіі 5 кастрычніка адбудзецца фэст. Падчас фэсту будуць прысутнічаць улады нашага Ордэну Айцоў Міхалітаў, якія ў гэты час будуць праводзіць візітацыю парафій на беларусі. Урачыстая Святая Імша адбудзецца а 12.00. 5 кастрычніка Святой імшы а 9.00 і 10.30 ня будзе. Дадатковая Святая Імша будзе толькі а 19.00 для тых, хто ня зможа прыйсці на фэст.

28 верасня а 16.00 адпустовая Святая Імша адбудзецца ў нашай суседняй міхаліцкай парафіі — Святога арханела Міхала ў Гатава. Ксендз Генадзь заахвочвае прыняць удзел ў адпустовай Святой Імшы.

Падзяка ад ксяндза Генадзя

Дзякую парафіянам, якія разам  з ксяндзом-пробашчам прымалі ўдзел у зборы сродкаў на будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя, які праводзіўся ў мінулую нядзелю ў касцеле Святых Сымона і Алены.  Дзякую ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва Касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіцце нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні ад ксяндза Генадзя

Віншую асобы, якія на гэтым тыдні святкуюць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцела, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваей абароне…