Аб’явы душпастырскія: Дваццаць пятая нядзеля звычайная

Літургічны каляндар

Панядзелак, 21 верасня: Свята Святога Мацвея, Апостала і Евангеліста.

Серада, 23 верасня: Успамін святога Піо з П’етральчыны, святара.

Субота, 26 верасня: Святых Космы і Дам’яна, мучанікаў.

Аб’явы

Ад мінулага тыдня распачаўся новы катэхетычны год. Заняткі праходзяць у Катэхетычнай зале. Хто яшчэ не паспеў запісацца, можа гэта зрабіць. Каліласка, прыводзьце дзяцей на заняткі! Расклад заняткаў размешчаны на дошцы абвестак пры ўваходзе ў капліцу.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні будзе мець імяніны, дні нараджэння, юбілеі, хто нарадзіў і чакае дзяцей. За тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Молімся, каб Бог паслаў людзей добрай волі, якія дапамогуць ахвярамі, парадамі, канкрэтнымі дзеяннямі, якія тычацца будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя. Усіх даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне