Аб’явы душпастырскія: дваццаць чацвёртая нядзеля звычайная, Свята Узвышэння Святога Крыжа

Christ triumphantЛітургічны каляндар

Панядзелак, 15 версаня: Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай.

Аўторак, 16 верасня: Успамін святых Карнэлія, папы і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.

Серада, 17 верасня: Успамін святога Робэрта Бэлярміна, біскупа і доктара Касцёла.

Чацвер, 18 верасня: Успамін святога Станіслава Косткі, законніка.

Пятніца, 19 верасня: Успамін святога Януарыя, біскупа і мучаніка.

Субота, 20 верасня: Успамін святых Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.

Аб’явы

Катэхеза для дзяцей распачнецца ад 15 верасня. Раклад катэхезы для дзяцей и моладзі. Расклад таксама вывешаны на дошцы аб’яваў. Пасля кожнай святой імшы сужэнскія пары будуць працягваць запісваць дзяцей на Катэхезу і збіраць грошы на бытоўку для катэхетычнай залы. Пакуль не набудзем бытоўку катэхеза будзе праводзіцца ў капліцы. Ужо сабрана 8 мільенаў 786 тысяч рублёў. Ксендз Генадзь заклікае далучыцца да гэтай справы ўсіх парафіянаў.

Адносна будаўніцтва Касцёла. Амаль цалкам праведзена вада. У панядзелак падрадчык падасць дакладную лічбу, якую нам неабходна будзе выплаціць за праведзеныя дзве сеткі: электрычнаць і ваду.

У нядзелю, ксёндз-пробашч разам з парафіянамі ў парафіі Святых Сымона і Алены ў Мінску збіралі ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, у сувязі з чым не было Катэхезы для дарослых.

У Мінску 4 — 5 кастрычніка пройдзе кангрэс Ружанцовы. Таксама ў гэтым кангрэсе ў набажэнстве Ружанцовым возьме ўдзел дэлегацыя з нашай парафіі, якая павядзе Ружанец.

У нашай парафіі 5 кастрычніка адбудзецца фэст. Падчас фэсту будуць прысутнічаць улады нашага ордэна Айцоў Міхалітаў, якія ў гэты час будуць праводзіць візітацыю парафій на Беларусі. Урачыстая Святая Імша адбудзецца а 12.00. 5 кастрычніка Святой Імшы а 9.00 і 10.30 ня будзе. Дадатковая Святая Імша будзе толькі а 19.00 для тых, хто ня зможа прыйсці на фэст.

Сустрэчы для міністрантаў кожную суботу а 14.30. Ад наступнай нядзелі для тых міністрантаў, якія ня змогут быць у суботу, сустрэча будзе адбывацца ў нядзелю пасля святой Імшы а 19.00.

Падзяка ксяндза Генадзя

Віншую Сяргея і Рамана і іх бацькоў з нагоды хросту!

Віншую Яўгена і Ганну, Лілію і Андрэя з нагоды шлюбу!

Віншую асобы, якія на гэтым тыдні святкуюць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцела, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваей абароне…