Аб’явы душпастырскія: Другая нядзеля Вялікага посту

Літургічны каляндар

1. Серада, 4 сакавіка: Успамін святога Казіміра.

2. Субота, 7 сакавіка: Успамін святой Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц.

Іншыя аб’явы

1. Праз увесь Вялікі пост кожную пятніцу пасля Імшы ў 19.00 адбываецца Крыжовы шлях:

6 сакавіка Крыжовы шлях павядзе рух «Ефафа»

13 сакавіка Крыжовы шлях павядзе парафіяльная студэнцкая і школьная моладзь

20 сакавіка Крыжовы шлях павядуць мужчыны нашай парафіі

27 сакавіка Крыжовы шлях павядуць тыя, хто 25 сакавіка складуць пастановы маліцца за ненароджаных дзяцей

3 сакавіка, калі дазволіць надвор’е, Крыжовы шлях пройдзе вакол капліцы.

2. Песні-жальбы будуць адбывацца ў нядзелю пасля Імшы а 10.30 і а 18.00 разам з Катэхезай для дарослых.

3. Ад сення, 1 сакавіка, і да аўторка 3 сакавіка ў нашай парафіі праходзяць рэкалекцыі Вялікапосныя. Рэкалекцыі правядзе ксёндз Анрэй Сідаровіч, марыянін.

У аўторак і сераду, 2 і 3 сакавіка, навука агульная адбываецца падчас Імшы ў 19.00

4. Катэхеза для дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай Святой камуніі, адбудзецца ў наступную суботу ў 19.00.

5. Сустрэча з міністрантамі адбудзецца ў суботу ў 14.30.

6. Працягваюцца адведзіны душпастырскія.

7. Капліца адчынена штодня з 8.00 раніцы да 21.00 гадзіны вечара.

8. Адносна будовы. Будаўнічыя працы прыпыненыя на тры месяцы да 5 красавіка. У кадастравай службе таксама прадоўжылі дазвол на выдзяленне зямлі на знешнія інжэнерныя сеткі, гэта значыць па-за ўчасткам, да 1 ліпеня 2015 года. Засталіся запазычанасці: падрадчыку за выкананыя працы. На мінулым тыдні запазычанасць складала 37 мільенаў, на сення 33 мільена рублеў. А таксама да 5 кастрычніка маем сабраць сродкі для набыцця будаўнічых матэрыялаў пад кацельню і палявы алтар.

Падзяка

Ксендз Генадзь дзякуе тым асобам, хто прыбіраў дэкарацыю, дзяжурыў і дбаў пра цяпло ў капліцы, прыбіраў у капліцы і катэхетычнай зале. Падзяка ўсім, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі. Падзяка ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіццё нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні ад ксяндза Генадзя

Віншую асобы, якія на гэтым тыдні будуць святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцёла, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…