Аб’явы душпастырскія: Другая нядзеля Адвэнту

Літургічны каляндар

Панядзелак, 7 снежня: Успамін святога Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.

Аўторак, 8 снежня: Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Імша Святая адбудзецца ў 8.00 раніцы і ў 19.00 увечары.

Серада, 9 снежня: Святога Яна Дыега.

Пятніца, 11 снежня: Святога Дамаса I, папы.

Субота, 12 снежня: Найсвяцейшай Панны Марыі з Гвадэлупы.

Аб’явы

1. Папа Францішак абвясціў Святы і надзвычайны — Юбілейны Год Божай Міласэрнасці. Ён будзе працягвацца з 8 снежня 2015 года (урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі) да 20 лістапада 2016 года (урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.) Ён пройдзе пад дэвізам «Міласэрныя як Айцец».

Год Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі пачнецца 13 снежня:

  1. з адкрыцця Святых Дзвярэй у архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
  2. пачатак у касцёле Святых Сымона і Алены Святой Імшой у 11.00,
  3. у 12.00 працэсія з Чырвонага Касцела да Архікатэдры.
  4. у 13.00 — адкрыццё Святых Дзвярэй у Архікатэдры.

Узначальвае святкаванне мітрапаліт Тадэуш Кандрусевіч.

У сувязі з Надзвычайным Юбілейным Годам Божай Міласэрнасці, які распачынаецца адкрыццём Святых Дзвярэй у Базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане 8 снежня, ад 8 снежня ў нашай парафіі будзе праводзіцца прамая інтэрнэт-трансляцыя Набажэнства да Езуса Міласэрнага, якое ў нас трывае а 15.00 ужо некалькі гадоў.

Заклікаю як найбольшую колькаць людзей далучацца да гэтай малітвы. Праз інтэрнет яна будзе трансліравацца на ўвесь Паўсюдны Каталіцкі Касцёл. Гэта Набажэнства ёсць асаблівай Божай ласкай для нашай парафіі.

2. 12 снежня ў Архікатэральным касцёле ў 12.00 адбудзецца Імша развітання з Апостальскім Нунцыям арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці. Пасля 4 гадоў служэння ў Беларусі Святы Айцец Францішак прызначыў Яго Эксцэленцыю Апостальскім Нунцыям ва Ўкраіне. Папскі пасланнік, Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, усе гэтыя гады быў узорам дыпламата і душпастыра, які знаходзіў агульную мову з уладарамі і ніколі не цураўся самых простых і звычайных вернікаў. Ён служыў на карысуь ня толькі католікам, але і ўсяму беларускаму народу, заклікаючы шанаваць сваю культуру, сваю годнасцьу і быць вернымі Хрысту. Цяпло і любоў знаходзіў кожны, хто меў шанец кантактаваць з ім. Клаўдыё Гуджэроцці быў госцем і нашай парафіі, удзяляў Сакрамэнт Бежмавання нашым парафіянам. Таму заклікаю прыняць удзел у развітальнай Святой Імшы ў Катэдры. Але таксама заклікаю ад нашай парафіі зрабіць яму падарунак на знак памяці і ўдзячнасці за ягонае ахвярная служэнне ў Беларусі, а менавіта — падарыць яму Маргарытку. Нагадаю, што Маргарытка — гэта малітва, якая адмаўляецца за абраную духоўную асобу праз усе жыцце, Маргарытку складаюць 7 чалавек, кожны ўдзельнік адмаўляе малітву адзіны раз на тыдзень. Заклікаю ахвяраваць гэтую штотыдневую малітву за Ад Арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці — сапраўднага пасланніка Хрыста. Ліст для запісу знаходзіцца пры канцы капліцы. Сардэчна заклікаю!

3. З 12 на 13 снежня ў Мінскай Архікатэдры пройдзе Адвэнтавае Чуванне моладзі. Пачатак ў 21.00.

4. Ад пачатку Посту распачалася Імша Святая Раратняя:

  • у панядзелак і сераду — Імша Раратняя ў 6.45 раніцы
  • у суботу — у 8.00.

5. Рэкалекцыі Божанараджэневыя ў гэтым годзе пройдуць 20 — 22 снежня, які праведзе ксендз-вікарый Ян Юшка.

6. Сардэчна просім ўсіх, хто мог бы падзяжурыць у нядзелю ад Імшы ў 12.00 да вячэрняга набажэнства ў 18.30, запісвацца ў спіс пры канцы капліцы.

7. Есць патрэбнасць ў дзяжурных на прыбіранне капліцы. Кожную суботу, а таксама кожны панядзелак капліца мусіць быць прыбраная.  Заклікаю ўсіх парафіянау прыняць удзел у гэтым, усім нам патрэбным клопаце. Прашу запісвацца ў спіс, які знаходзіцца напрыканцы капліцы.

8. Ад 27 да 30 снежня ў нашай міхаліцкай парафіі Шылавічы каля Ваўкавыска адбудуцца рэкалекцыі да моладзі ўзростам ад 9 класа школы да 2 курса ВНУ. Кошт рэкалекцый 200тыс. рублёў.

9. Працягваем традыцю насценных каляндароў — неўзабаве з’явіцца наш парафіяльны каляндар, які вы таксама звможаце мець  у сваім доме.

Памолімся за Карыну і Уладзіслава і іх бацькоў з нагоды хросту. Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні будзе мець імяніны, дні нараджэння, юбілеі, хто нарадзіў і чакае дзяцей. За тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Молімся, каб Бог паслаў людзей добрай волі, якія дапамогуць ахвярамі, парадамі, канкрэтнымі дзеяннямі, якія тычацца будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя. Усіх даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне