Аб’явы душпастырскія: Чацвёртая нядзеля Вялікага посту

Святы ЮзафЛітургічны каляндар

Панядзелак, 16 сакавіка: Свята гадавіны пасвячэння Катэдральнаа Касцёла ў Мінску.

Аўторак, 18 скавіка: Святога Кірылы Ерузалемскага, біскупа і доктара Касцёла.

Чацвер, 19 сакавіка: Урачыстасць Святога Юзафа, Абраніка Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

Аб’явы

1. Праз увесь Вялікі пост кожную пятніцу пасля Імшы ў 19.00 адбываецца Крыжовы шлях:

20 сакавіка Крыжовы шлях павядуць мужчыны нашай парафіі

27 сакавіка Крыжовы шлях павядуць тыя, хто 25 сакавіка складуць пастановы маліцца за ненароджаных дзяцей

3 сакавіка, калі дазволіць надвор’е, Крыжовы шлях пройдзе вакол капліцы.

2. Песні-жальбы будуць адбывацца ў нядзелю пасля Імшы а 10.30 і а 18.00 разам з Катэхезай для дарослых.

3. Да серады 25 сакавіка збіраем рэчы: аддзенне, абутак, прадукты доўгатэрміновага захоўвання, памперсы, дзіцячае аддзенне і абутак, школьныя прылады і цацкі для «Картытаса». Усе гэтыя рэчы затым будуць перададзеныя людзям маламаёмым. Калі ў нашай парафіі таксама ёсць людзі ў патрэбе, трэба праінфармаваць ксяндза Генадзя пра гэта і прыходзіць таксама ўзяць сабе неабходныя рэчы. Сёння многія людзі знаходзяцца ў патрэбе, але сярод нас ёсць тыя, хто трывае ў асаблівай нястачы. Таму ўсіх заклікаю да міласэрнасці і сардэчнасці.

Пры канцы капліцы знаходзяцца свечкі, перададзеныя нам «Карытасам», якія каштуюць 15 тыс. рублёў. Гэта свечкі на Велікодны стол і тыя, хто іх набудзе, гэткім чынам ахвяруе на патрэбы «Карытас» для маламаёмых. Складкі падчас сённяшніх Імшаў таксама будуць скіраваныя на «Карытас».

4. Ад аўторка 10 сакавіка трывае навэнна да святога Юзафа. Менавіта ў дзень успамінаў святога была зарэгістравана нашая парафія. Штодня праз заступніцтва святога Юзафа будзем маліцца пра будаўніцтва нашага Касцёла. Таксама будзем маліцца за візіт у нашую краіну дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала Пьетро Параліна. Каб гэты візіт быў выніковым і плённым у справе ўзрастання і ўмацавання Касцёлу ў Беларусі. А таксама каб гэты візіт таксама паспрыял будаўніцтва ў нашай парафіі Нацыянальнага санктуарыя Божай міласэрнасці.

5. Пры канцы капліцы ляжыць спіс, у які запрашаюцца запісвацца 7 чалавек, каб маліцца «Маргарыткаю» за Апостальскага нунцыя, арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Малітва «Маргарытка» — гэта малітва, якую кожны ўдзельнік адмаўляе адзін раз на тыдзень, праз усё сваё жыццё за пэўнага святара. У нашай парафіі ўжо ёсць некалькі «Маргарытак», якія моляцца за розных святараоў, у тым ліку за пробашча, ксяндза Генадзія. Запрашаем ўзяць удзел у такой малітве за арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

6. Заахвочваюцца запісвацца да малітвы за ненароджаных дзяцей, а менавіта маліцца на адной таямнічцы Ружанцы. Картачкі з абяцаннямі знаходзяцца пры канцы капліцы. Запаўняем картачку і апошнюю старонку аддаем у закрыстыю да ксяндза-пробашча. Абяцанні будзем складваць падчас урачыстасці Звеставання Пана 25 сакавіка. У Вігілію Божага Нараджэння складзём ружы падзякі Маці Божай за ўратаванае жыццё.

7.

2 красавіка: Вялікі чацвер, Святы Пасхальны Трыдыум. Імша Вячэры Пана. Дзень устанаулення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Перанясенне Пана Езуса ў цямніцу. У Вялікі Чацвер Імша Святая ў 19.00. Выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнту да 22.00.

3 красавіка: Вялікая пятніца мукі Пана. Набажэнства Вялікай Пятніцы распачнецца «Крыжовым шляхам» каля капліцы пры ўмовк добрага надвор’я. Пасля набажэнства перанясенне Пана Езуса ў грабніцу. Першы дзень навэнны да Божай Міласэрнасці. У Вялікую Пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнту да 24.00.

4 красавіка: Вялікая субота. Пачынаючы з 10.00 да Вячэрняй Святой Імшы, штогадзіны будзе асвячэнне страў на Велікодны стол. Апошняе асвячэнне — ў 19.00. Імша святая Пасхальнай Вігіліі ў Вялікую суботу распачнецца ў 21.00.

5 красавіка: Велікодная нядзеля, Урачыстасць з мёртвых паўстання Пана. Рэзурэкцыйная працэсія і Святая Імша адбудуцца ў 7.00. і ў 9.00 раніцы. Больш святой Імшы ў гэты дзень ня будзе.

Вялікодны панядзелак — другі дзень Вялікодных святаў, Імша Святая ў 8.00 і ў 19.00.

8. З рацыі ўрачыстасці Божай міласэрнасці ў першую нядзелю Велікодную, 12 красавіка, Імша Святая адбудзеццы з удзелам дапаможнага біскупа Юрыя Касабуцкага, які ў якасці біскупа наведае нашу парафію ўпершыню. Для тых, хто з нейкіх паважных прычынаў ня зможа прыйсці менавіта ў гэты час, яшчэ адна Імша ў гэты дзень адбудзецца ў 19.00.

9. Падчас урачыстай імшы на свята Божай Міласэрнасці біскуп Юры Касабуцкі удзеліць сакрамэнт Бежмавання тым асобам у нашай парафіі, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку. Заключная падрыхтоўчая сустрэча для гэтых кандыдатаў да Бежмавання адбудзецца у сераду, 8 красавіка, пасля Імшы ў 19.00.

10. У нашай парафіі капліца адчынена штодня з 8.00 раніцы да 21.00 гадзіны вечара.

11. Вяртаемся да традыцыі нядзельных рэкалекцый для сужэнцаў «Сужэнскія сустрэчы». З гэтай нагоды запрашаюцца сужэнскія пары для прыняцця удзелу ў рэкалекцыях, якія пройдуць ў баранавічах 27–29 сакавіка па адрасе Шаўчэнка, 6. Рэкалекцыі распачынаюцца ў пятніцу, 27 сакавіка, ў 19.00 і завяршаюцца ў нядзелю, 29 сакавіка, ў 15.00. У іх прымаюцб удзел сужэнскія пары, але без прысутнісці дзяцей. Бо гэта магчымасць пабыць сам-насам без хатніх клопатаў, каб яшчэ раз ацаніць каштоўнасць сужэнскіх адносінаў., палепшыць іх і ўмацаваць. Кожная сужэнская пара будзе мець асобны пакой для пражывання і пасілак. Кошт для адной пары — 30 даляраў. Між іншым, удзел у гэтых рэкалекцыях, у якасці аніматара прыме таксама ксендз-пробашч генадзь Кухарэвіч. Выязджаем машынамі ад капліцы ў пятніцу, 27 красавіка, ў 16.00. Удзельнікаў прашу запісвацца ў спіс напрыканцы капліцы.

Памолімся за тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Усіх даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…