Аб’явы душпастырскія: Адзінаццатая нядзеля звычайная

Літургічны каляндар

Пятніца, 19 чэрвеня: Святога Рамуальда, абата.

Аб’явы

1. Вельмі прашу мужчын дапамагчы зрабіць агароджу вакол будаўнічай пляцоўкі.

2. Ад панядзелка распачынаюцца далейшыя будаўнічыя працы. А менавіта — узвядзенне палявога алтара коплексу Санктуарыя Божай Міласэрнасці.

3. Працягваецца набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Набажэнства чэрвеньскае адбываецца штодня ў 18.30.

4. На гэтым тыдні з пятніцы да нядзелі прайшлі рэкалекцыі для закаханых, удзел у якіх прынялі 6 пар. Дзякую руху «Сужэнскія сустрэчы» за дапамогу ў правядзенні.

Віншаванні

Віншую Ігара і яго бацькоў з нагоды хросту.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні будзе мець імяніны, дні нараджэння, юбілеі, хто нарадзіў і чакае дзяцей. За тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Молімся, каб Бог паслаў людзей добрай волі, якія дапамогуць ахвярамі, парадамі, канкрэтнымі дзеяннямі, якія тычацца будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя. Усіх даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне