Аб’явы душпастырскія: Адзінаццатая нядзеля звычайная

І.Літургічны каляндар

Панядзелак – успамін св. Рамуальда, абата.

Серада – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.

Чацвер – заканчэнне актавы Божага Цела і Крыві.

Пятніца – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Субота – урачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля.

ІІ.Іншыя аб’явы

1. У чацвер – заканчэнне актавы Божага Цела і Крыві Хрыста. Падчас Св.

Імшы адбудзецца благаслаўленне вянкоў і зёлак, а таксама благаслаўленне

дзяцей. Пасля Св. Імшы адбудзецца працэссія вакол капліцы, калі

дазволіць надвор’е.

2. У пятніцу ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса Св. Імша ў 8

гадзін раніцы і ў 19 увечары.

3. Прыпамінаем, што праз усё лета няма Святой Імшы для дзяцей і моладзі

ў 12 гадзін у нядзелю.

4. У суботу ва ўрачыстасць Яна Хрысціцеля свае імяніны перажывае кс.

Ян.

5. Дзякуем за ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і дагледжванне кветнікаў

вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.

6. Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны,

юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за дабрадзеяў і

ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама а новых дабрадзеях будаўніцтва

Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку

апецы Маці Божай Фацімскай.

Тваёй абароне ……