Аб’явы душпастырскія: 8 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар:

1. Аўторак, 4 сакавіка: успамін святога Казіміра, у Гродзенскай дыяцэзіі свята святога Казіміра.
2. Серада, 5 сакавіка: Папялец.
3. Пятніца, 7 сакавіка: успамін святых Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц.
4. Субота, 8 сакавіка: святога Яна Божага, законніка.

ІІ. Іншыя аб’явы:

1. 5  сакавіка  Серада  Папяльцовая  –  пачатак  Вялікага  Посту. У гэты дзень святар пасыпае галовы веруючых попелам, вымаўляючы такія словы: „Памятай чалавек, што ты прах і прахам станеш”, або „Навяртайцеся і верце ў Евангелле”.

Святая Імша адбудзецца ў 8:00 і 19:00. Таксама ў гэты дзень абавязвае пост сціслы, што значыць неўжыванне мясных страў, і можна лакаміцца тры разы – раз дасыта і два разы лёгка. (Гэты абавязак не датычыць дзяцей да 18 гадоў, старэйшых і хворых людзей).

2. Падчас Вялікага Посту, у кожную пятніцу пасля Святой Імшы ў 19:00 будзе адбывацца „Крыжовы  шлях”, набажэнства, падчас якога разважаем пра муку Езуса, дзякуем Яму за вялікую любоў да нас і просім прабачэння за нашыя грахі.

Расклад Крыжовага шляху:

7 сакавіка  – Крыжовы шлях павядзе рух „Маці ў Малітве”.
14 сакавіка – рух „Сужэнскія Сустрэчы”.
21 сакавіка – Ружы Ружанцовыя.
28 сакавіка – моладзь парафіяльная.
4 красавіка – рух Еффафа.
11 красавіка – рух, які моліцца за ненароджаных дзяцей.
18 красавіка ў Вялікую Пятніцу, калі надвор’е дазволіць, Крыжовы шлях павядзе ксёндз-пробашч вакол капліцы.

3. Таксама ў кожную нядзелю пасля Святой Імшы ў 10:30 і ўвечары ў 18:20 замест катэхэзы для дарослых будуць „Песні  жальбы” з навукаю пасыйнай.

4. Мусім памятаць, што падчас Вялікага Посту паводле Касцёльных наказаў мы павінны захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страў, не ўдзельнічаць у забавах, дыскатэках і г. д.

5. На гэтым тыдні прыпадаюць першы чацвер і пятніца месяца. Святая Імша ў гэтыя дні адбудзецца ў 8 раніцы і ў 19 увечары.

6. 25 сакавіка распачынаецца малітва за  ненароджаных  дзяцей,  якая трывае традыцыйна 9 месяцаў. Заахвочваю запісвацца ў карткі , каб прыняць удзел у гэтай малітве. Пры канцы капліцы ляжаць карткі, якія запаўняем, апошнюю адрываем і прыносім ў сакрыстыю.

7. Традыцыйна напярэдадні Велікодных святаў збіраем дзіцячае адзенне, цацкі і школьныя прылады, рэчы для дарослых і прадукты харчавання, якія не псуюцца. Яны будуць перададзены дабрачыннаму каталіцкаму таварыству „Car­i­tas”, а затым размеркаваныя людзям у патрэбе.  Збіраем адзенне да першай нядзелі вялікага посту.

8. На гэтым тыдні і ў наступную нядзелю катэхэзы для дзяцей і моладзі, у каго яе вядзе  клерык  Аляксандр, а таксама спаткання  для  міністрантаў   ня  будзе з той прычыны, што клерык Аляксандр едзе на рэкалекцыі Вялікапосныя ў Кракаў, у Польшчу.

9. У панядзелак пасля Святой Імшы ў 19:00 адбудзецца спатканне для рады парафіяльнай.

10. Вядомы ўжо тэрмін рэкалекцый парафіяльных. Яны адбудуцца з 28 па 30 сакавіка, з пятніцы па нядзелю, якія правядзе айцец Станіслаў, палатынец, пробашч парафіі ва Ўруччы ў Менску.

ІІІ. Падзяка:

Дзякую ўсім, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі. Дзякую ўсім за добрую волю дапамагаць ствараць нашу парафіяльную супольнасць працай, ахвярамі і малітвай. Асабліва дзякую за ахвяраванні на будаўніцтва касцёла.

ІV. Віншаванні:

Традыцыйна віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, дні нараджэння, а таксама хто нарадзіў дзяцей. Асабліва віншую Мікіту і яго бацькоў з нагоды хросту, а таксама Аляксандра і Людмілу з нагоды шлюбу. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна – Тваёй абароне…