Аб’явы душпастырскія: 8 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

4 cакавіка, панядзелак – успамін св. Казіміра.

І.Іншыя аб’явы

  1. На гэтым тыдні распачынаем перыяд Вялікага Посту. 6 сакавіка – Серада Папяльцовая. У гэты дзень благаславім попел, якім будзем пасыпленыя на знак перамены нашага жыцця і паводзін. У гэты дзень абавязвае сціслы пост і устрыманне ад мясных страў. Святыя Імшы у гэты дзень – 7:00;  15:00; 19:00.
  1. Кожную пятніцу Вялікага Посту вельмі сардэчна запрашаем на Святую Імшу ў 19 гадзін, а пасля  набажэнства Крыжовага Шляху, якія павядуць суполкі нашай парафіі:

8 сакавіка – “Маці ў Малітве”;

15 сакавіка– “Ружы Ружанцовыя”;

22 сакавіка –дзеці;

29 сакавіка – суполка, якая моліцца за душы у чысцы церпячыя;

5 красавіка – “Суполка абароны жыцця”;

12 красавіка – моладзь;

19 красавіка – мужчыны.

  1. Кожную нядзелю, пасля Святой Імшы ў 10:30 і перад Святой Імшой у 19:00, а менавіта ў 18:20 – спяваем “Песні Жальбы”.
  1. Ужо сёння нагадваем, што рэкалекцыі ў нашай парафіі правядзе кс. Павал Эйсмант – з 31 сакавіка па 2 красавіка.
  1. У наступную нядзелю 10 сакавіка у 15:00 не будзе святой Імшы за душы ў чысцы церпячыя.
  1. На гэтым тыдні прыпадае першы аўторак месяца – молімся да св. Міхала Арханёла, просячы каб абараняў ад злога духа; і чацвер месяцца – дзень малітваў аб новых пакліканнях да службы святарскай і законнай. Святой Імшы ў 8:00 – НЯМА.
  1. З 29 па 31 сакавіка пройдуць Моладзевыя рэкалекцыі 15+ у Гатава. Звяртацца каліласка да святароў.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і катэхэтычнай залы і тым хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за Паўла і Яна Пянткоўскіх, якія былі устаноўленыя міністрантамі.

 Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..