Аб’явы душпастырскія: 7 нядзеля звычайная

  1. У наступную нядзелю 3 сакавіка пасля Святой Імшы а 12:00 гадзіне адбудзецца абавязковы сход бацькоў, дзеці якіх гатовяцца да прыняцця Першай Святой Камуніі, пе ршага і другога году падрыхтоўкі. Прысутнасць абавязковая.
  1. Падчас калядных адведзінаў ў нашай парафіі з пастырскім візітам было наведана 81 сям’я. Парушана шмат розных спраў адносна парафіі, будовы, рэлігійнага жыцця і асабістыя справы. Дзякукм, яшчэ раз, за ўсе ахвяраванні: было сабрана 3120 рублёў, 770 даляраў і 40 еўра.
  1. З 29 па 31 сакавіка пройдуць Моладзевыя рэкалекцыі 15+ у Гатава. Звяртацца каліласка да святароў. З сабой трэба мець спальны мяшок.
  1. На гэтым тыдні прыпадае: першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ, з набажэнствам пасля Святой Імшы да Маці Божай. Святыя Імшы ў гэты дзень у 8:00 і 19:00.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і катэхэтычнай залы, тым хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

 Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..