Аб’явы душпастырскія: 6 ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

6 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

І. Літургічны каляндар

30 мая, чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА. Святыя Імшы ў гэты дзень ў 8:00 і 19:00.

31 мая, пятніца – Свята адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

1 чэрвеня, субота – успамін св. Юстына, мучаніка.

IІ.Іншыя аб’явы

  1. У наступную нядзелю 2 чэрвеня адбудзецца Працэсія Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста вуліцамі Мінска. Пачатак Урачыстай Свявятой Імшой у 9 гадзін раніцы на Залатой Горцы. У гэты дзень у нашай капліцы будзе толькі адна святая імша у 19 гадзін.

  2. Інтэнцыя за Ружы Ружанцовыя будзе адпраўлена 2 чэрвеня ў 9 гадзін на Залатой Горцы.

  3. Праз ўвесь месяц май пасля Святых Імшаў адбываюцца набажэнства маёвыя.

  4. Сёння а 12 гадзіне адбудзецца заканчэнне катэхэтычнага году.

  5. Сёння пасля Святой Імшы ў 19 гадзін адбудзецца малітва праслаўлення.

  6. Нагадваем, што у перыяд летні (чэрвень, ліпень, жнівень) Святой Імшы “дзіцячай” а  12 гадзіне няма.

  7. 3 – 7 чэрвеня арганізуюцца “Канікулы з Богам”, якія адбудуцца ў нашым міхаліцкім дзяцяча-моладзевым цэнтры ў Гатава. Збіраемся ў 10 гадзін ў нашай капліцы. Бацькоў просім запісаць дзяцей на картцы пры канцы капліцы альбо ў святароў.

  8. У наступную нядзелю  2 чэрвеня запрашаем моладзь на вогнішча ў Гатава. Пачатак у 20:00.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і тым хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. За Ілью і Марыю, іх бацькоў і хросных з нагоды хросту.

Памолсімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне …

2 ЧЭРВЕНЯ, НЯДЗЕЛЯ

Працэсія Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста вуліцамі Мінска. Пачатак Урачыстай Свявятой Імшой у 9 гадзін раніцы ў касцёле св. Роха на Залатой Горцы.

19:00 – Святая Імша ў нашай капліцы (больш Святых Імшаў няма).

Перыяд ЛЕТНІ (чэрвень, ліпень, жнівень)

Святыя Імшы – 9:00; 10:30 і 19:00