Аб’явы душпастырскія: 5 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

11 лютага, панядзелак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, сусветны дзень хворых, Святая Імша ў 19:00 з намашчэннем хворых.

14 лютага, чацвер – свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.

І.Іншыя аб’явы

  1. Сёння паводле традыцыі, пасля святой імшы а 12:00 гадзіне адбудзецца фестываль, прысвечаны успаміну благаслаўлёнага Браніслава Маркевіча. Сёлета галоўнай тэмай фестывалю будзе “Сям’я”. Таму удзельнічаць у фестывалю павінны цэлыя сем’і. Заахвочваем да чыннага і творчага ўдзелу. Усіх ўдзельнікаў просім звярнуцца да святара ў закрыстыю, каб ведаць больш-менш парадак фестывалю.

  2. Сёння ў 15:30 адбудзецца Святая Імша за душы у чысцы церпячыя.

  3. Ружы Ружанцовыя запрашаюць ахвотных да малітвы ружанцам.

  4. У наступную нядзелю, 17 лютага падчас Святой Імшы а 12:00 гадзіне, адбудзецца устанаўленне міністрантаў. Кандыдатам, абавязкова, трэба прыйсці на спатканне міністрантаў у суботу 16 лютага ў 15:30.

  5. Прыпамінаем, што кожная трэцяя нядзеля месяца ёсць нядзеляй катэхэтычнай. Пагэтаму у наступную нядзелю будуць выглашаныя казаня катэхэтычныя.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і катэхэтычнай залы, адснежвання тэрыторыі вакол капліцы і тым хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..