Аб’явы душпастырскія: Сёмая нядзеля Велікодная

IMG_2019 copyЛітургічны каляндар

Панядзелак, 18 мая: Святога Яна І, папы і мучаніка.

Серада, 20 мая: Святога Бэрнардына Сіенскага, святара.

Чацьвер, 21 мая: Святога Яўгена дэ Мазэнот, біскупа; Святых Хрыстафора Магалана, святара, і паплечнікаў, мучанікаў з Мексікі.

Пятніца, 22 мая: Святой Рыты з Касіі, законніцы.

Нядзеля, 24 мая: Урачыстасць Спаслання Духа Святога, Пяцідзесятніца (Зялёныя святкі).    

Іншыя аб’явы

 1. Працягваецца набажэнства маёвае. Набажэнства адбываецца ў 18.30 штодня. А таксама ўсіх, хто жадае, запрашаю праводзіць гэтае набажэнства ў 21.00 на руінах Лошыцкай капліцы.

 2. Катэхэза для дзяцей, якіх я падрыхтоўваю да першай сьвятой Камуніі, адбудзецца сёння пасля Імшы ў 12.00.

3. Сустрэча з міністрантамі адбудзецца ў суботу ў 14 30.

4. Катэхэза для дарослых, як звычайна – у нядзелю ў 18.30.

5. Гадавіна першай святой Камуніі ў гэтым годзе ў нашай парафіі адбываецца сёння ў 12.00.

 6.     Першая Камунія адбудзецца 24 мая ў 12 гадзін. Экзамен для дзяцей першакамунійных адбудзецца у чацвер, 21 мая ў 18.00. Першая споведзь адбудзецца ў пятніцу, 22 мая ў 17.00.

7.    Працэсія Божага Цела ў Мінску сёлета адбудзецца 31 мая. Па традыцыі яна пачнецца ў 9 гадзін Імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

Працэсія Божага Цела — эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана. Яна праходзіць звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі. У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 4 чэрвеня.

З гэтай нагоды Імша сьвятая ў гэты дзень адбудзецца толькі ў 19.00 для тых, хто з паважных прычын ня здолее ўзяць удзел у працэсіі.

 Падзяка: Вельмі сардэчна дзякую за ўкладеную дэкарацыю, а таксама за дапамогу ў пардрыхтоўцы ўрачыстасці першай гадавіны святой Камуніі.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні будзе мець імяніны, дні нараджэння, юбілеі, хто нарадзіў і чакае дзяцей. За тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Молімся, каб Бог паслаў людзей добрай волі, якія дапамогуць ахвярамі, парадамі, канкрэтнымі дзеяннямі, якія тычацца будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя. Усіх даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне