Аб’явы душпастырскія: Чацвёртая нядзеля Велікодная

                                               І. Літургічны каляндар 

          1.     Панядзелак, 12 мая: святога Станіслава, біскупа і мучаніка.

                                                               ІІ. Іншыя аб’явы:

 1.     Ад 1 мая распачаліся Набажэнствы Маёвыя падчас якіх спяваецца літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі і чытаюцца разважанні. Запрашаю сардэчна да ўдзелу ў набажэнствах.

2.     Сёння падчас Святой Імшы а 10.30 заспявае вакальна-інструментальны моладзевы гурт “V-S-BONUM” або гурт “Дабро”. Па завяршэнні Імшы адбудзецца невялікі канцэрт гэтага гурта. У сувязі з гэтым выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якога будзем маліца Літанію да Маці Божай, пераносіцца пасля Святой Імшы а 19.00.

3. Таксама сёння пасля Святой Імшы а 12.00 адбудзецца сустрэча моладзі ТЭЗЭ. Запрашаю прыняць удзел усіх ахвочых.

4.   Сёлета першая Святая Камунія адбудзецца 18 мая. Да гэтага сакрамэнту прыступяць восем дзяцей. Сустрэча для гэтых дзяцей адбудзецца ў наступную нядзелю а 15.00 у капліцы. Гадавіна першай Камуніі мелася быць 11 мая, але будзе 25 мая, як планавалася раней. Бо працэсія Божага Цела, якая планавалася на 25 мая, перанесеная на 1 чэрвеня. Сустрэча для бацькоў дзяцей, якія летась прынялі першую Святую Камунію, адбудзецца 11 мая пасля Святой Імшы а 19.00.

5.     Летам ёсць магчымасць выезду ў Польшчу на адпачынак з 14 да 27 ліпеня. Групу маюць скласці дзеці і моладзь узростам ад 7 да 15 гадоў. Асобаў, якія хацелі б паехаць, прашу паведаміць наступныя звесткі: Імя, прозвішча — як у пашпарце — лацінкай, дата нараджэння, № пашпарту, адрас рэгістрацыі. У першую чаргу паедуць тыя асобы, якія бралі чынны ўдзел у катэхэзе і ў жыцці парафіі.

 6.     Таксама ёсць магчымасць выезду для моладзі ў Францыю на cпатканне моладзі ў Taize “Канікулы з Богам” з 17 да 29 ліпеня. Маршрут пілігрымкі: Мінск–Гродна—Кракаў—Прага—Тэзэ (7 дзён) –Прага—Гродна—Мінск. Кошт пілігрымкі 310 еўра+віза.

7.     Мінска-Магілёўская архідыяцэзія запрашае ў агульнабеларускую пілігрымку на Святую Зямлю на асвячэнне абраза Маці Божай Будслаўскай 28 чэрвеня. Пілігрымка стане шансам прайсці тымі шляхамі, якімі хадзіў Езус. Запісацца можна да 10 мая па электроннай пошце: mail@jesusby.comfokr@mail.ru і па тэлефонах:+375 29 355 68 60 — кс. Раман +375 44 534 84 12 — Валерый +375 29 744 69 25 — Валерый +375 29 344 15 48 — Галіна.

8.     Звяртаюся з вялікай просьбай дапамгчы ў дзяжурстве ў капліцы па суботах з 12.00 да вечаровай Святой Імшы. А таксама вельмі сардэчна прашу ад панядзелка дапамагчы пакасіць і прыбраць касцёльную тэрыторыю. На наступным тыдні падаем дакументы на будаўнічую пляцоўку. Але ў сувязі з тым, што 9 мая распачынаецца чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску, мы абавязаныя прыбраць нашую тэрыторыю.

Падзяка:

Вельміі сардэчна дзякую за дагледжаны кветнік каля капліцы. Дзякуй вялікі асобам, якія прыбралі святочную дэкарацыю, а таксама прыбіралі капліцу на гэтым тыдні. Дзякую за дапамогу каля плябаніі. Дзякую за ўсе вашыя ахвяраванні, асабліва на будаўніцтва касцёла, за супольную і індывідуальную малітву, якой падтрымліваеце развіццё нашай парафіі.

Віншаванні:

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…