Аб’явы душпастырскія: 32 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

12 лістапада, панядзелак– Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.

16 лістапада, пятніца – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).

17 лістапада, субота – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.

ІІ.Іншыя аб’явы

  1. Праз ўвесь месяц лістапад ў 18:20 молімся на ружанцы за душы памерлых выпісаных ў выпамінках.

  2. Сёння ў 15:30 будзе святая імша ў інтэнцыі душаў у чысцы церпячых.

  3. У наступную нядзелю падчас кожнай Святой Імшы будуць выглашаныя казаня-катэхэзы.

  4. Бацькоўскі камітэт звяртаецца з вялікай просьбай аб прыбіранні катэхэтычнай залы. Бацькоў сардэчна просім запісвацца ў графік, які знаходзіцца напрыканцы капліцы.

  5. Ў нашай парафіі паўстала новая суполка, якая кожны чацвер з 15:30 да 18:30 падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта моліцца ў інтэнцыях абароны жыцця і сям’і, а таксама ў інтэнцыі перапрашання за грахі супраць жыцця і сям’і, нячыстасці, разводаў, абортаў, кантрацэпцыі, ЭКО, эўтаназыі. Запрашаем далучыцца да малітвы ў гэтай інтэнцыі.

  6. У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецы Марыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то нават сёння, просім звярнуцца да закрысытыі.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы, дагледжванне тэрыторыі вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за Уладзіслава-Іосіфа і яго бацькоў з нагоды хросту. Памолімся за сям’ю Чырыца, у якой на гэтым тыдні будзе каплічка з фігурай МБ Фацімскай.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..