Аб’явы душпастырскія: 32 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

11 лістапада, панядзелак– Успамін св. Марціна Турскага, біскупа.

12 лістапада, аўторак– Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.

16 лістапада, пятніца – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).

ІІ.Іншыя аб’явы

  1. Праз ўвесь месяц лістапад ў 18:20 молімся на ружанцы за душы памерлых выпісаных ў выпамінках.
  1. У наступную нядзелю падчас кожнай Святой Імшы будуць выглашаныя казаня-катэхэзы.
  1. Пасля перапынку звязаных з восенскімі канікуламі, ад сённяшняга дня ўзнаўляецца катэхэза ў нашай парафіі.

Дзякуем за ахвяраванні складзеныя падчас выпамінкаў на будову ў лічбе 3,835 рублёў, 45 даляраў і 35 еўра, за дапамогу мужчынам пры напраўлянню агароджа, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы, дагледжванне тэрыторыі вакол капліцы, а таксама тым хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за Максіма і Паліну, Дзмітрыя і Марыю  з нагоды шлюбу.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .….