Аб’явы душпастырскія: Пятая нядзеля Велікодная

Літургічны каляндар 

Аўторак, 20 мая: святога Бэрнардына Сіенскага,  святара.

Серада, 21 мая: святога Яўгена дэ Мазэнод, біскупа. Святых Хрыстафора Магалана, святара і паплечнікаў, мучанікаў з Мексікі.

Чацвер, 22 мая: святой Рыты з Касіі, законніцы, апякункі ў справах безнадзейных.

Субота, 24 мая: Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў.

Іншыя аб’явы

  1. Сёння ў нашай парафіі – Свята Першай Святой Камуніі. Падчас дзіцяча-моладзевай Імшы а 12.00 да сакрамэнту Першай Камуніі прыступяць восем дзяцей.
  2. З нагоды перашакамунійнага свята сёння не будзе катэхэзы для дзяцей пасля Імшы а 12.00. Таксама з нагоды «белага тыдня» не будзе катэхэзы для дзяцей у сераду а 18.30.
  3. Ад 1 мая трываюць набажэнствы маёвыя, падчас якіх спяваецца літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі і чытаюцца разважанні. Запрашаю сардэчна да ўдзелу ў набажэнствах.
  4. Гадавіна першай Святой Камуніі адбудзецца 25 мая. Споведзь для гэтых дзяцей, а таксама іх бацькоў адбудзецца ў суботу, 24 мая а 16.00.
  5. У гэтым годзе працэсія Божага Цела пройдзе ў Мінску 1 чэрвеня. Прашу раду парафіяльную арганізаваць дваіх мужчын, каб несці харугвы, і чатырох жанчын, каб трымаць лентачкі. Таксама прашу арганізаваць, каб харугвы былі прывезеныя на працэсію і вернутыя назад у капліцу пасля працэсіі.
  6. Бацькоўскі камітэт разам з клерыкам Аляксандрам прашу арганізаваць удзел у працэсіі Божага Цела дзяцей, у тым ліку: дзеці, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію павінны быць у першакамунійных строях; дзеці, якія ў мінулым годзе прынялі Першую Святую Камунію, мусяць быць у святочных строях. У працэсіі таксама павінны прыняць удзел міністранты са званочкамі і дзяўчынкі, якія будуць пасыпаць дарогу пялёсткамі.
  7. Сустрэча для дзяцей, якія ў гэтым годзе паедуць на парафіяду, адбудзецца ў панядзелак пасля Святой Імшы а 19.00.
  8. Летам ёсць магчымасць выезду для моладзі ў Францыю на cпатканне моладзі ў Taize “Канікулы з Богам” з 17 да 29 ліпеня. Маршрут пілігрымкі: Мінск–Гродна—Кракаў—Прага—Тэзэ (7 дзён) –Прага—Гродна—Мінск. Кошт пілігрымкі 310 еўра+віза.
  9. Звяртаюся з вялікай просьбай дапамгчы ў дзяжурстве ў капліцы па суботах з 12.00 да вечаровай Святой Імшы.

Падзяка

Вельміі сардэчна дзякую ўсім за дагледжаны кветнік каля капліцы, усім, хто касіў траву на касцёльнай тэрыторыі і зграбаў траву, хто дзяжурыў у капліцы і дапамагаў каля плябаніі. Дзякую клерыку Аляксандру за добрую катэхэтычную падрыхтоўку дзяцей да Камуніі, дзякую за ўпрыгожаную да ўрачыстасці капліцу.

Дзякую за ўсе вашыя ахвяраванні, асабліва на будаўніцтва касцёла, за супольную і індывідуальную малітву, якой падтрымліваеце развіццё нашай парафіі.

Віншаванні

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі дзеці, якія прынялі Першую Святую Камунію, а таксама іх бацькі. Віншую таксама асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…