Аб’явы душпастырскія: 31 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

9 лістапада, пятніца – Свята гадавіны Пасвячэння Латэранскай Базылікі.

10 лістапада, субота – успамін св. Л.ва Вялікага, папы і доктара Касцёла.

ІІ.Іншыя аб’явы

  1. Ў інтэнцыі памерлых выпісаных ў выпамінках ад 1 па 8 лістапада адпраўляюцца Святыя Імшы ў 19:00, а пасля Імшаў у гэтыя дні ў капліцы адбываюцца набажэнства за памерлых. Праз ўвесь месяц лістапад ў 18:20 молімся на ружанцы за душы памерлых напісаных ў выпамінках.

  2. З 1 па 8 лістапада можна кожны дзень атрымліваць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых, адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.

  3. Ў нашай парафіі паўстала новая суполка, якая кожны чацвер з 15:30 да 18:30 падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта моліцца ў інтэнцыях абароны жыцця і сям’і, а таксама ў інтэнцыі перапрашання за грахі супраць жыцця і сям’і, нячыстасці, разводаў, абортаў, кантрацэпцыі, ЭКО, эўтаназыі. Запрашаем далучыцца да гэтай суполкі. Падрабязная інфармацыя з’явіцца ў найбліжэйшым часе.

  4. У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецы Марыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то нават сёння, просім звярнуцца да закрысытыі.

  5. Ад панядзелку аднаўляюцца заняткі катэхэзы. Прыпамінаем бацькам аб адказнасці складзеным падчас хросту аб выхаванні ў веры вашых дзяцей.

  6. У аўторак 29 кастрычніка ў Гродна з будаўлянай фірмай была падпісана умова адносна будаўніцтва санктуарыя.

  7. Заўтра ў Маладзечна а 12 гадзіне адбудзецца пахаванне Ўладзіславы Касабуцкай, мамы нашага біскупа Юрыя.

Добры Езу…

Дзякуем за ахвяраванні складзеныя падчас выпамінкаў на будову ў лічбе 3,315 рублёў і 20 даляраў, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы, дагледжванне тэрыторыі вакол капліцы, Нікалаю Трызнюку за направу агароджжа, а таксама тым, хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за Еву і яе бацькоў з нагоды хросту. Памолімся за сям’ю Скуратовіч, у якой на гэтым тыдні будзе каплічка з фігурай МБ Фацімскай.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..