Аб’явы душпастырскія: 31 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

4 лістапада, панядзелак – Успамін св. Караля Барамэя, біскупа.

9 лістапада, субота – Свята гадавіны Пасвячэння Латэранскай Базылікі.

ІІ.Іншыя аб’явы

  1.  Ў інтэнцыі памерлых выпісаных ў выпамінках ад 1 па 8 лістапада адпраўляюцца Святыя Імшы ў 19:00, а пасля Імшаў у гэтыя дні ў капліцы адбываюцца набажэнства за памерлых. Праз ўвесь месяц лістапад ў 18:20 молімся на ружанцы за душы памерлых напісаных ў выпамінках.
  1. З 1 па 8 лістапада можна кожны дзень атрымліваць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых,  адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.
  1. Сёння святары таксама наведваюць могілкі. Мы будзем на Козыраўскіх могілках  (2-гі Германаўскі зав., Мінск) ў 14.00  і  на могілках ў Гатава ў 14:30.
  1. Сёння на Святой Імшы а 12 гадзіне з рацыі Урачыстасці Ўсіх Святых адбудзецца конкурс на найлепшы касцюм святога.
  1. 4–6 лістапада арганізуюцца “Канікулы з Богам”, якія адбудуцца ў нашым міхаліцкім дзяцяча-моладзевым цэнтры ў Гатава, а 7 лістапада, чацвер, цэлы дзень прысвечаны для міністрантаў і хлопцаў, якія жадаюць імі быць. Збіраемся ў 10 гадзін ў нашай капліцы. Бацькоў просім запісаць дзяцей на картцы пры канцы капліцы альбо ў святароў.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы, дагледжванне тэрыторыі вакол капліцы і тым хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..